Мінскае метро будзе працаваць па новым графіку ў ноч з 29 на 30 чэрвеня

Мінскае метро будзе працаваць па новым графіку ў ноч з 29 на 30 чэрвеня

4
(абноўлена 14:23 27.06.2019)
Раней паведамлялася, што перавозіць пасажыраў будуць да 02:30, але, паводле апошняй інфармацыі, час працы скарацілі.

МІНСК, 27 чэр - Sputnik. Мінскае метро зменіць графік працы ў ноч з 29 на 30 чэрвеня, пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінскага метрапалітэна.

Раней паведамлялася, што падземка будзе перавозіць пасажыраў да 02:30, аднак планы змяніліся і час працы скарацілі. Паводле апошняй інфармацыі, метро завершыць працу ў 02:00.

Варта памятаць, што станцыі зачыняцца на выхад яшчэ раней. "Станцыі метро "Першамайская", "Купалаўская" і "Кастрычніцкая" будуць зачыненыя на ўваход у 01:40, астатнія станцыі - у 01:30", - распавялі ў прэс-службе.

Яшчэ да пачатку правядзення II Еўрапейскіх гульняў анансавалася, што Мінскі метрапалітэн будзе працаваць па-іншаму. У прыватнасці, абяцалі паменшыць інтэрвал руху цягнікоў у "пазапікавы" час. Акрамя таго, у дні правядзення рэпетыцый і цырымоній адкрыцця і закрыцця спаборніцтваў час працы метро быў падоўжаны. Пасля цырымоніі закрыцця ўсе без праблем змогуць раз'ехацца па дамах: цягнікі будуць хадзіць да 04:30.

4
Тэги:
Мінскі метрапалітэн

Грамадства