Абітурыенты здадуць сёння ЦТ па сусветнай гісторыі

Абітурыенты здадуць сёння ЦТ па сусветнай гісторыі

10
(абноўлена 08:30 01.07.2019)
Тэсціраванне па сусветнай гісторыі найноўшага часу стане апошнім выпрабаваннем ў асноўныя дні правядзення ЦТ.

МІНСК, 1 ліп - Sputnik. Цэнтралізаванае тэсціраванне па сусветнай гісторыі найноўшага часу пройдзе ў панядзелак у Беларусі, паведамляе Sputnik.

Цэнтралізаванае тэсціраванне - асноўны этап уступнай кампаніі ў беларускія ВНУ.

Сусветная гісторыя найноўшага часу стане апошнім прадметам, па якім абітурыенты напішуць ЦТ у асноўныя дні. Выпрабаванне адбудзецца ў панядзелак, прайсці яго плануюць каля тысячы абітурыентаў.

Тэсціраванне па сусветнай гісторыі ў першую чаргу неабходна здаваць будучым гісторыкам, а таксама некаторым іншым абітурыентам гуманітарных спецыяльнасцяў.

Вынікі ЦТ па сусветнай гісторыі будуць да 10 ліпеня. Дарэчы, ужо 10 ліпеня пачнецца выдача сертыфікатаў аб праходжанні тэсціравання. Падача дакументаў у ВНУ пачнецца з 12 ліпеня.

10
Тэги:
ЦТ
Тэмы:
Абітурыент - 2019: апошнія навіны ўступнай кампаніі (94)