Генеральны дырэктар МІА Россия сегодня Дзмітрый Кісялёў

Масква і Кіеў правядуць прамы тэлемост

11
(абноўлена 13:26 08.07.2019)
У двухгадзіннай праграме прымуць удзел грамадзяне Расіі і Украіны.

МІНСК, 8 ліп - Sputnik. Расійскі і ўкраінскі тэлеканалы "Расія 1" і "NewsOne" правядуць прамы тэлемост, паведаміў тэлевядучы Дзмітрый Кісялёў у эфіры праграмы "Вести недели".

Паводле слоў расійскага тэлевядучага, у праекта ўжо ёсць назва - "Трэба пагаварыць". Згодна з планамі, перадача выйдзе ў эфір ужо 12 ліпеня ў шэсць гадзін вечара. Праграма будзе доўжыцца дзве гадзіны, у ёй прымуць удзел расіяне і ўкраінцы. Вядучымі будуць Марыя Сіттэль і Андрэй Малахаў з расійскага боку, Алена Кірык з Васілём Галаванавым - з украінскага.

Дзмітрый Кісялёў распавёў, як у часы Савецкага Саюза ў эфір выходзілі тэлемасты са Злучанымі Штатамі. Знакамітую праграму вялі журналісты Уладзімір Познер і Філ Донах'ю. У тэлемосце прымалі ўдзел савецкія і амерыканскія грамадзяне, якія маглі наўпрост абменьвацца думкамі, нягледзячы на складаныя адносіны паміж дзвюма краінамі.

11
Тэги:
Дзмітрый Кісялёў, Украіна, Расія

Грамадства