Плошча Перамогі

Электрападагрэву быць: хутка пачнецца капрамонт плошчы Перамогі ў Мінску

3
(абноўлена 14:12 10.07.2019)
У ліку запланаваных работ таксама замена стылабата манумента і рэканструкцыя абеліска.

МІНСК, 10 ліп - Sputnik. Капітальны рамонт мінскай плошчы Перамогі пачнецца ў хуткім часе.

Як распавялі ў ДВА "Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама", працы па праектаванні і будаўніцтву будуць ісці адначасова.

Зараз завяршаецца падрыхтоўка прадпраектнай дакументацыі, на падставе якой і будзе распрацоўвацца праект, цытуе прадстаўніка аб'яднання агенцтва "Мінск-Навіны".

Ужо вядома, што ў планах - замена стылабата манумента, рэканструкцыя абеліска і ўладкаванне электрападагрэва гранітнага пакрыцця. У бліжэйшыя дні на плошчы ўсталююць агароджы і лясы і пачнуць да прац.

Завяршыць капрамонт трэба будзе да 9 мая 2020 года - 75-годдзю Перамогі Чырвонай арміі і савецкага народа над нацысцкай Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне.

3
Тэги:
Мінск