Палац Незалежнасці ў Мінску

Лукашэнка ўручыў генеральскія пагоны афіцэрам

11
(абноўлена 11:19 10.07.2019)
Сёння ў Палацы Незалежнасці прайшлі ўрачыстасці ў гонар выпускнікоў ваенных ВНУ, а таксама вышэйшага афіцэрскага корпуса.

МІНСК, 10 ліп - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі ўручыў ва ўрачыстай абстаноўцы ў Палацы Незалежнасці генеральскія пагоны беларускім афіцэрам.

Сёння генерал-маёрамі сталі:

- начальнік упраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Сяргей Паско,

- начальнік упраўлення СК па Магілёўскай вобласці Андрэй Ліс,

- першы намеснік камандуючага ўнутранымі войскамі МУС - начальнік штаба Ігар Бурмістраў,

- начальнік упраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Васільеў.

Аляксандр Лукашэнка таксама ўручыў пагоны генерал-маёра і прадстаўнікам міністэрства абароны і МНС. Вышэйшы афіцэрскі корпус рэспублікі папоўнілі:

- начальнік 72-га гвардзейскага АНЦ Узброеных Сіл Уладзіслаў Будзік,

- памочнік міністра абароны па ідэалагічнай працы ва Узброеных Сілах - начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Мінабароны Леанід Касінскі,

- начальнік сувязі Узброеных Сіл - начальнік упраўлення сувязі Генештаба Алег Мішчанка,

- намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Анатоль Даўгалевец.

Апроч цырымоніі ўручэння пагонаў адбылося і ўшанаванне выпускнікоў вышэйшых ваенных навучальных устаноў, якія прадэманстравалі выдатныя паказчыкі ў вучобе. Прэзідэнт Беларусі ўзнагародзіў іх адмысловымі падзячнымі лістамі.

11
Тэги:
Мінск, Аляксандр Лукашэнка, Беларусь