БНТУ падняў кошт навучання

© Sputnik / Виктор ТолочкоКаля галоўнага корпуса БНТУ
Каля галоўнага корпуса БНТУ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Першакурснікам за год вучобы на некаторых спецыяльнасцях прыйдзецца плаціць больш за 3600 рублёў.

МІНСК, 10 ліп - Sputnik. Кошт навучання першакурснікаў вырас у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (БНТУ), паведамляе Sputnik.

Цэнтралізаване тэсціраванне - Sputnik Беларусь
Тэхнолагі, эколагі і інжынеры: самыя нізкія прахадныя балы ў ВНУ Беларусі

Беларускія ВНУ традыцыйна летам мяняюць кошт навучання. Адным з першых у 2019-м новыя цэннікі на вучобу назваў БНТУ - найбуйнейшы тэхнічны ўніверсітэт краіны.

Так, дзецям, якія ў гэтым годзе паступяць на платнае дзённае аддзяленне ў БНТУ, прыйдзецца заплаціць на 300-400 рублёў больш, чым іх папярэднікам.

Кошт вучобы на першым курсе БНТУ ў 2019/2020 навучальным годзе складзе ад 3380,05 да 3605,32 беларускага рубля. Да першай групы спецыяльнасцяў з меншым коштам адносяцца некаторыя напрамкі на будаўнічым, энергетычным, аўтатрактарным, спартыўна-тэхнічным і частцы іншых факультэтаў.

Другая, даражэйшая група спецыяльнасцяў, таксама ўключае шэраг кірункаў на аўтатрактарным, будаўнічым і іншым факультэтах. Адносяцца да яе і спецыяльнасці факультэта транспартных камунікацый, архітэктурны і іншыя.

З коштам навучання першакурснікаў у 2019/2020 навучальным годзе можна азнаёміцца на сайце ВНУ. Інфармацыі пра павелічэнне кошта на вучобу для студэнтаў іншых курсаў на дадзены момант няма.

Падача дакументаў у ВНУ стартуе 12 ліпеня. На бюджэтную форму прымаць дакументы будуць па 17 ліпеня, на платнае - па 4 жніўня.

Стужка навiн
0