Лекавыя прэпараты, архіўнае фота

Эксперымент па дастаўцы лекаў поштай правядуць у Мінскай вобласці

3
(абноўлена 16:19 16.07.2019)
Можна аформіць заяўку на дастаўку лекаў па рэцэпце лекара, на прэпараты, якія рэалізуюцца без рэцэпта, і на іншыя тавары.

МІНСК, 16 ліп - Sputnik. Эксперымент па прыёме заявак на дастаўку лекаў запускае "Белпошта" сумесна з "Мінскай фармацыяй", пра гэта паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства ў аўторак.

"Жыхары сельскіх населеных пунктаў Маладзечанскага і Мядзельскага раёнаў Мінскай вобласці могуць аформіць заяўку на дастаўку лекавых сродкаў, медыцынскіх вырабаў і тавараў аптэчнага асартыменту", - праінфармавалі прадстаўнікі "Белпошты".

Мяркуецца, што аформіць заяўку можна будзе на дастаўку лекаў па рэцэпце лекара, на прэпараты, якія рэалізуюцца без рэцэпта, і на іншыя тавары, якія не патрабуюць асаблівых умоў захоўвання.

Адзначаецца, што для дастаўкі будуць недаступныя лекавыя сродкі, якія падлягаюць прадметна-колькаснаму ўліку, псіхатропныя прэпараты, анаболікі, а таксама сродкі, выпісаныя на ільготных умовах (у тым ліку бясплатна).

Аформіць заяўку можна як у паштовым аддзяленні, так і дома праз супрацоўніка прадпрыемства. Пасля дастаўкі заказ маюць намер уручаць адрасату асабіста.

3
Тэги:
Лекі, РУП "Белпошта"

Грамадства