Мінчане змогуць перайсці з папяровых жыровак на электронныя

Мінчане змогуць перайсці з папяровых жыровак на электронныя

4
(абноўлена 11:43 17.07.2019)
Адмовіцца ад папяровых паведамленняў аб аплаце ЖКП і атрымліваць электронныя цяпер стала прасцей - гэта можна зрабіць анлайн.

МІНСК, 17 ліп - Sputnik. Жыхары сталіцы зараз маюць магчымасць замовіць паведамленні аб аплаце камунальных паслуг у электронным выглядзе, прычым гэта можна зрабіць, не выходзячы з дому, паведамляе Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама.

Атрымліваць электронныя плацёжкі можна было і раней, аднак для гэтага ўласніку неабходна было з'явіцца асабіста ў разлікова-даведачны цэнтр (РДЦ), да якога адносіцца дом, і напісаць заяву. Цяпер пакінуць заяўку можна выдалена, зарэгістраваўшыся на сайце сайце Адзінага разлікова-даведачнага цэнтра Мінска і запоўніўшы некалькі ідэнтыфікацыйных палёў у асабістым кабінеце карыстальніка. Працэдура зойме некалькі хвілін.

Затым заяўку разгледзяць спецыялісты РДЦ, адказ павінен прыйсці на працягу трох дзён на паказаную пры рэгістрацыі электронную пошту. Таксама ёсць магчымасць адсочваць статус заяўкі ў асабістым кабінеце.

Паведамленні будуць прыходзіць на электронны адрас плацельшчыка аўтаматычна пасля заканчэння налічэнняў за справаздачны перыяд.

Магчымасць прынесці пісьмовую заяву асабіста ў РДЦ таксама захавана.

У ЦІТ адзначылі, што магчымасцю атрымаць жыроўкі на электронную пошту скарысталіся ўжо амаль 10 тысяч мінчан.

4
Тэги:
Камунальныя паслугі

Грамадства