БДУІР назваў новыя цэны за вучобу

БДУІР назваў новыя цэны за вучобу

11
(абноўлена 11:05 22.07.2019)
Даражэй за ўсё абыйдзецца навучанне на факультэце камп'ютэрных сістэм і сетак - 3430 рублёў.

МІНСК, 22 ліп - Sputnik. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР) назваў кошт навучання на першым курсе ў 2019/2020 навучальным годзе.

БДУ павысіў кошт навучання
© Sputnik / Виктор Толочко

Абітурыенты могуць падаваць дакументы на платнае аддзяленне беларускіх ВНУ да 4 жніўня. Ужо падчас прыёмнай кампаніі кошт навучання назвалі ў большасці вышэйшых навучальных устаноў.

Цэны для першакурснікаў назвала і галоўная IT-ВНУ - БДУІР. Так, даражэй за ўсё абыйдзецца навучанне на факультэце камп'ютэрных сістэм і сетак (ФКСІС) - 3430 рублёў.

Вучоба на першым курсе факультэта інфармацыйных тэхналогій і кіравання (ФІТК) і інжынерна-эканамічнага факультэта (ІЭФ) абыйдзецца ў 3390 рублёў.

Яшчэ танней вучыцца на факультэце камп'ютэрнага праектавання (ФКП), факультэце інфакамунікацый (ФІК) і факультэце радыётэхнікі і электронікі (ФРЭ, акрамя "Прафесійнага навучання") - 3040 рублёў.

Танней за ўсё вучоба для першакурснікаў будзе на спецыяльнасці "Прафесійнае навучанне (інфарматыка) ФРЭ - усяго 2300 рублёў у год.

У параўнанні з мінулым годам кошт вучобы ў БДУІР вырас у сярэднім на 200-300 рублёў. Цэннік для студэнтаў старэйшых курсаў ВНУ пакуль не назваў.

11
Тэги:
БДУІР
Тэмы:
Абітурыент - 2019: апошнія навіны ўступнай кампаніі (108)

Грамадства