Карпенка пра "закон аб адтэрміноўцы": не трэба падымаць ажыятаж

© Sputnik / Виктор ТолочкоМіністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка
Міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Бюджэтнікі, пры добраахвотным паступленнi на службу па кантракце, могуць атрымаць вызваленне ад размеркавання пасля заканчэння ВНУ.

МІНСК, 25 ліп - Sputnik. Міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка лічыць, што ў грамадстве павінны без ажыятажу паставіцца да "закону аб адтэрміноўцы" ад службы ва Узброеных Сілах.

Адпраўка прызыўнікоў на службу - Sputnik Беларусь
Лукашэнка падпісаў "закон аб адтэрміноўцы"

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сераду падпісаў закон "Аб змяненні законаў па пытаннях эфектыўнага функцыянавання ваеннай арганізацыі дзяржавы". У адпаведнасці з дакументам захаваны ўсе адтэрміноўкі па стане здароўя, сямейным становішчы і іншыя, але ўводзіцца прынцып аднаразавасці прадастаўлення адтэрміноўкі пры атрыманні адукацыі.

"Не трэба падымаць ажыятаж", - так пракаментаваў у вячэрнім эфіры тэлеканала АНТ міністр адукацыі новы рэзанансны закон.

Ён адзначыў, што ў маладых грамадзян Беларусі ёсць не толькі канстытуцыйныя правы, але і яны надзелены канстытуцыйнымі абавязкамі, у ліку якіх тэрміновая служба ва Узброеных Сілах.

У сваю чаргу прэс-сакратар міністэрства абароны палкоўнік Уладзімір Макараў адзначыў, што гэты закон разам з абмежаваннямі дае і пэўныя прэферэнцыі тым, хто адслужыў тэрміновую службу ў войску.

Паводле яго слоў, бюджэтнікі пры добраахвотным паступленнi на службу па кантракце, праслужыўшы не менш тэрміну абавязковай работы, вызваляюцца ад звароту сродкаў, затрачаных дзяржавай на іх падрыхтоўку, а таксама могуць быць вызваленыя ад абавязковага размеркавання.

Стужка навiн
0