Пенсіі ў Беларусі будуць прызначаць і выплачваць па-новаму

© Sputnik / Руслан Кривобок / Перайсці ў медыябанкПенсіянерка ў банку
Пенсіянерка ў банку - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Адпаведную пастанову прыняло Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

МІНСК, 27 ліп - Sputnik. Інструкцыю аб парадку звароту за пенсіяй, арганізацыі працы і вядзення справаводства па прызначэнні і выплаце пенсій зацвердзілі ў Беларусі, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Чыноўнікі ацэняць эфектыўнасць пенсійнай рэформы - Sputnik Беларусь
Чыноўнікі ацэняць эфектыўнасць пенсійнай рэформы

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны сваёй пастановай вызначыла, у якім парадку з гэтага часу беларусы будуць звяртацца па пенсію і як будзе весціся адпаведнае справаводства.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання, узгоднена Міністэрствам унутраных спраў і Міністэрствам юстыцыі, таксама ўсімі абласнымі і Мінскім гарадскім выканаўчымі камітэтамі.

Што спатрэбіцца?

Каб прызначылі пенсію (пераразлічылі ўжо прызначаную, перавялі з адной пенсіі на іншую, аднавілі выплату раней прызначанай пенсіі), трэба будзе напісаць адпаведную заяву і падаць неабходныя дакументы - іх пералік указаны ў пастанове. Зрабіць гэта можна асабіста або даручыць свайму прадстаўніку.

Спатрэбяцца дакументы, якія сведчаць асобу, якія пацвярджаюць узрост, месца жыхарства, грамадзянства асобы, таго, хто звярнуўся па пенсію (дзецям - пасведчанне аб нараджэнні).

Куды звяртацца?

Заяву трэба падаваць па месцы жыхарства, падаўшы пры гэтым дакумент, які сведчыць асобу таго, хто звярнуўся па пенсію. Яго таксама можна адправіць па пошце, папярэдне зацвердзіўшы ў натарыўса.

Пенсіянерка ў краме - Sputnik Беларусь
Мінпрацы: пенсіі па ўзросце павялічаць у 2019 годзе некалькі разоў

Калі няма пацверджання рэгістрацыі ў Беларусі, то заявау трэба падаваць ва ўпраўленне па месцы знаходжання пункта рэгістрацыі і ўліку асоб без пэўнага месца жыхарства, дзе чалавек зарэгістраваны.

Калі на пенсію прэтэндуе непаўнагадовы або асоба, прызнаная недзеяздольнай, то заяву падае яе законны прадстаўнік - ва ўпраўленне па месцы свайго жыхарства. Яму трэба будзе прад'явіць пасведчанне асобы і дакументы, якія пацвярджаюць яго паўнамоцтвы.

Як хутка разгледзяць заяву?

Заяву аб прызначэнні пенсіі прымуць у дзень звароту і разгледзяць не пазней за 10 дзён з дня прыёму. Калі ў момант падачы не былі прадастаўлены ўсе патрэбныя дакументы, то адлік будзе весціся ад даты, калі паступілі дакументы, што адсутнічалі. Такі тэрмін прадугледжаны Законам Рэспублікі Беларусь "Аб пенсійным забеспячэнні".

Рашэнне аб адмове прымае камісія па прызначэнні пенсій, якая складае пратакол у двух экзэмплярах, адзін з якіх на працягу пяці дзён павінен быць выдадзены (альбо адпраўлены па пошце) заяўніку.

Стужка навiн
0