Прафсаюзы падтрымалі ідэю ўключаць службу ў войску ў страхавы стаж

Прафсаюзы падтрымалі ідэю ўключаць службу ў войску ў страхавы стаж

23
(абноўлена 09:58 29.07.2019)
Як упэўнены кіраўнік Федэрацыі прафсаюзаў, у арміі чалавек таксама працуе - абараняе дзяржаву.

МІНСК, 29 ліп - Sputnik. Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі падтрымлівае ідэю Міністэрства абароны па ўключэнні службы ў войску ў страхавы стаж, заявіў кіраўнік ФПБ Міхаіл Орда ў эфіры тэлеканала СТБ.

Міністэрства абароны дамагаецца ўключэння тэрміновай службы ў войску ў страхавы пенсійны стаж. Большасць дзяржорганаў дадзеную навацыю ўспрынялі станоўча, аднак пэўныя не спяшаюцца ўзгадняць.

"Мы ставімся да гэтага абсалютна станоўча, таму што сёння, калі малады чалавек ідзе і абараняе - прызываецца, выконвае воінскі абавязак - ён не павінен губляць працоўны стаж, паколькі ён таксама працуе. І гэтая праца называецца абаронай суверэнітэту, абаронай сваёй дзяржавы", - упэўнены Орда.

За ўключэнне службы ў войску ў страхавы стаж таксама выступаюць беларускія парламентарыі.

У многіх замежных дзяржавах ваенная служба ўваходзіць у страхавы стаж. Больш за тое, у Расіі знаходжанне на службе па прызыву аказваецца нават выгадным для стажу: адзін дзень залічваецца за два дні працы.

23
Тэги:
войска
Дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца Беларусі на адкрыцці XXVII Міжнароднага фестывалю мастацтваў Славянскі базар у Віцебску

Усё будзе выдатна: Мінкульт аб "Славянскім базары"

7
(абноўлена 14:12 14.06.2021)
Некаторыя выканаўцы адмовіліся ўдзельнічаць у юбілейным фестывалі "Славянскі базар" у Віцебску з-за псіхалагічнага ціску на іх у сацсетках па палітычных матывах.

МІНСК, 14 чэр -Sputnik. Адмова некалькіх артыстаў ад удзелу ў "Славянскім базары" ў Віцебску істотна не паўплывае на правядзенне традыцыйнага свята, пра гэта заявіў міністр культуры Беларусі Анатоль Маркевіч у эфіры СТБ.

Ён адзначыў, што яны прынялі такое рашэнне з-за эмацыйнага ціску ў сацсетках, выкліканага палітычнымі матывамі.

Міністр лічыць, што "тут ніякай трагедыі няма".

"Адмовіліся літаральна лічаныя артысты. Яны ніякага надвор'я не зрабілі ў адносінах да фестывалю ў дрэнным сэнсе слова", - дадаў ён.

Маркевіч упэўнены, што юбілейны, 30-ы фестываль адбудзецца і будзе яркім. На яго думку, гэты музычны форум "мацнее з году ў год дзякуючы гледачам, якія наведваюць яго".

Ён дадаў, што на ўдзел у свяце паступілі заяўкі больш чым з 30 краін.

"Гэта яскравае пацверджанне таму, што ніякія знешнія сілы нам абсалютна не страшныя. Усё будзе выдатна", - падкрэсліў кіраўнік ведамства.

Нагадаем, што Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар", падчас якога праходзяць конкурсы эстрадных выканаўцаў, запланаваны на 14-19 ліпеня.

Пасля апублікавання афішы канцэртаў шэраг артыстаў атрымалі ў сваіх акаўнтах у сацсетках звароты з заклікамі не прымаць удзел у мерапрыемстве з-за палітычнага становішча ў рэспубліцы. Некаторыя з іх адмовіліся ад сваіх выступленняў.

Чытайце таксама:

7
Тэги:
сацсеткі, артыст, Славянскі базар у Віцебску, Міністэрства культуры РБ
Раман Пратасевіч

Раман Пратасевіч прыйшоў на прэс-канферэнцыю ў Нацыянальны прэс-цэнтр

32
(абноўлена 16:51 14.06.2021)
Раней удзел затрыманага пасля пасадкі борта Ryanair у мерапрыемстве не анансаваўся, паведамлялася аб удзеле прадстаўнікоў МЗС, Мінтранса, Следчага камітэта, вайскоўцаў.

МІНСК, 14 чэр - Sputnik. На прэс-канферэнцыю ў Нацыянальны прэс-цэнтр Беларусі са следчага ізалятара дастаўлены Раман Пратасевіч.

Сёння МЗС Беларусі ў Нацыянальным прэс-цэнтры праводзіць брыфінг па актуальных пытаннях, звязаных з пасадкай самалёта Ryanair 23 траўня.

Адкрываючы прэс-канферэнцыю, афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі Анатоль Глаз адзначыў, што Раман Пратасевіч выказаў жаданне выступіць перад СМІ, яму гэтая магчымасць прадастаўлена легальна.

"У апошні момант у склад удзельнікаў былі ўнесены дадатковыя змены, мы даведаліся пра жаданне Рамана пагутарыць са СМІ, легальная магчымасць была знойдзена, і вось ён тут", - сказаў Глаз.

Брифинг в Национальном пресс-центре Беларуси
© Sputnik / Виктор Толочко
Брыфінг ў Нацыянальным прэс-цэнтры Беларусі

На прэс-канферэнцыі аншлаг - акрамя прадстаўнікоў СМІ, у зале прысутнічаюць дыпламаты шэрагу еўрапейскіх пасольстваў, акрэдытаваных у Мінску.

Пратасевіч, які быў затрыманы і знаходзіцца ў СІЗА КДБ, зайшоў у залу, дзе праходзіць прэс-канферэнцыя, у суправаджэнні аднаго супрацоўніка ў чорным камуфляжы, ён не ў кайданках, на ім клятчастая кашуля, падобная на тую, у якой затрыманы даваў нашумелае інтэрв'ю. 

СК разлічвае на міжнародную дапамогу

Беларускія сілавікі распачалі крымінальную справу ў сувязі з інцыдэнтам з лаўкостам і разлічваюць на міжнародную дапамогу. Пра гэта паведаміў старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гара.

"Мы больш за ўсіх зацікаўлены ў тым, каб усталяваць ісціну па справе. Гэта знайсці чалавека, знайсці асоб, якія адправілі гэта паведамленне, былі зацікаўлены ў тым, што адбылося", - адзначыў кіраўнік СК.

Пры тым ён нагадаў, што паведамленне аб мініраванні было адпраўлена праз сэрвіс ананімнай пошты, якая вызначаецца па лакалізацыі як Швейцарыя.

"Мы разлічваем на аказанне міжнароднай дапамогі", - запэўніў ён. Прычым канстатаваў, што да ўладаў Швейцарыі звярталіся па дапамогу у 2019 годзе па аналагічнай справе, але адказу не дачакаліся.

Пратасевіч скаргаў не мае

Журналісты задалі пытанне Пратасевічу, ці падвяргаўся ён фізічнаму гвалту ў СІЗА КДБ.

Скаргаў на здароўе і ўтрыманне няма, таксама ніхто мяне не збіваў, гэта смешна, заявіў на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры Беларусі Раман Пратасевіч.

"Добра, што гутарка пачалася з жарту. Нават каменціраваць не буду  - гэта смешна. Сляды на руках - гэта сляды ад сцяжак ў момант затрымання. Гэта адзінае, што было", - сказаў ён.

Раман падкрэсліў, што ніякага гандлю са следствам у яго не было. Удзел у прэс-канферэнцыі, якая праходзіць у панядзелак, з'яўляецца выключна добраахвотным, як і раней інтэрв'ю тэлеканалу АНТ.

"Гэта мой выбар і маё рашэнне. Выступленне - гэта маё жаданне, я мог у любы момант адмовіцца. Я нанёс велізарную шкоду краіне і цяпер хачу ўсё выправіць. Я нікога не здаю, я супрацоўнічаю са следствам, дапамагаю сваёй краіне і мае намер дапамагаць далей", - дадаў ён.

Пра алігархаў

У адной з частак інтэрв'ю на тэлеканале АНТ Пратасевіч заяўляў, што нібыта нейкі расійскі алігарх фінансаваў пратэсты ў Беларусі. Па словах затрыманага, гэта кампанія, якая мае ў назове слова "Урал".

На прэс-канферэнцыі журналісты папрасілі назваць прозвішча алігарха.

"Усё, што я памятаў, я ўжо сказаў, мне дадаць няма чаго. Не разумею тых інсінуацый, якія ідуць. Я не магу не ўспомніць ні прозвішча, ні назву кампаніі", - адказаў Раман.

Прыхільнікам не стану

Раней у інтэрв'ю тэлеканалу АНТ Пратасевіч назваў Лукашэнку чалавекам са сталёвымі яйкамі. Ён падкрэсліў, што не стане прыхільнікам беларускага лідэра.

"Я яго паважаю як чалавека, які змог выстаяць перад тым націскам, які пачаўся мінулым летам і працягваецца да гэтага часу, але я не пераходжу на бок дзяржавы. Ніхто мяне ні ў чым не пераконваў. Я кажу шчыра", - дадаў ён.

Закладнікі сітуацыі

Паводле слоў Пратасевіча, ягоныя бацькі і Сафія Сапега сталі закладнікамі сітуацыямі.

"Што тычыцца бацькоў, яны знаходзяцца ў Польшчы ва ўмовах інфармацыйнага вакууму. Іх проста выкарыстоўваюць, за іх спінамі стаяць канкрэтныя палітычныя дзеячы", - адзначыў ён.

ЛНР і Пратасевіч

Раней Генпракуратура самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі звярталася да беларускіх праваахоўных органаў па прадастаўленне магчымасці правесці следчыя дзеянні з Пратасевічам. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначаў, што не пярэчыць супраць таго, каб прадстаўнікі ЛНР прыбылі ў Мінск і задалі пытанні затрыманаму блогеру Раману Пратасевічу.

"Любыя афіцыйныя паказанні я даю толькі прадстаўнікам Следчага камітэта Беларусі", - сказаў Пратасевіч.

У сваю чаргу, старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гара заявіў, што Мінск не атрымліваў запытаў з-за мяжы аб правядзенні следчых дзеянняў з Пратасевічам.

32
Тэги:
Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь, МЗС, Ryanair, Раман Пратасевіч
Старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гара

СК Беларусі распавёў у чым абвінавачваюць расіянку Сапегу

2
(абноўлена 17:05 14.06.2021)
Грамадзянка РФ была затрымана разам з беларускім грамадзянінам Раманам Пратасевічам пасля пасадкі ў аэрапорце самалёта Ryanair.

МІНСК, 14 чэр - Sputnik. Сафія Сапега знаходзілася ў поле зроку беларускіх сілавікоў, паведаміў старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гара.

Паводле яго слоў, грамадзянка Расіі Сафіі Сапега была затрымана па артыкуле 342 КК Беларусі (удзел у масавых беспарадках).

"Яна была прыцягнута ў якасці абвінавачванай па крымінальнай справе, якая расследуецца па частцы трэцяй артыкула 130 - распальванне сацыяльнай варожасці", - удакладніў ён.

Пры гэтым кіраўнік СК дадзеныя меры растлумачыў тым, што Сапега была адміністратарам Telegram-канала, які прызнаны экстрэмісцкім ў Беларусі і дзе выкладвалі дадзеныя сілавікоў і дзяржслужачых.

Па дадзеным факце вялася аператыўная праца яшчэ з канца мінулага года, калі былі распачаты крымінальныя справы.

"Натуральна, Сафія Сапега знаходзілася ў полі зроку", - запэўніў Дзмітрыя Гара.

Пасля чаго дадаў, што ў поле зроку яна была як асоба, маючая дачыненне да дадзеных злачынстваў.

"Пасля таго, як яна апынулася тут, яна адразу дала паказанні аб тым, што з'яўлялася адміністратарам гэтых Telegram-каналаў. То бок, у нас з'явіліся пэўныя падставы, каб яе прыцягваць да адказнасці па гэтай крымінальнай справе. Яна прыцягнута ў якасці абвінавачванай", - асабліва адзначыў кіраўнік СК.

Прычым удакладніў, што ёй ужо прад'яўленя абвінавачванні па артыкуле "Арганізацыя дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак".

Чытайце таксама:

2
Тэги:
Ryanair, самалёт, Раман Пратасевіч, грамадзяне, Сафія Сапега, СК РБ