Кіраўнік ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына

Ярмошына распавяла аб конкурсе на парламенцкіх выбарах

5
(абноўлена 10:29 31.07.2019)
Кіраўнік ЦВК лічыць, што на выбарах, якія пройдуць у лістападзе, могуць браць удзел прыкладна 500 кандыдатаў.

МІНСК, 31 ліп - Sputnik. Конкурс выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі складзе больш за чатыры чалавекі на месца, пра гэта заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

"Калі будуць звесткі пра колькасць зарэгістраваных ініцыятыўных груп, мы зможам меркавана казаць пра конкурс. І то мы не ведаем, колькі нам партыі дадуць кандыдатаў", - сказала кіраўнік ЦВК.

На яе думку, выбары абавязкова будуць альтэрнатыўнымі.

Для параўнання Ярмошына прывяла лічбы папярэдніх выбараў. Яна паведаміла, што ў дзень выбараў 2016 года было 484 кандыдата - гэта менш, чым у 2000 годзе, аднак больш, чым у 2008 і 2012 гадах.

"Думаю, будзе каля 500 кандыдатаў, гэта значыць 4,5 чалавекі на месца", - паведаміла Ярмошына.

Палітыка дзяржавы скіраваная на тое, каб каля 30% дэпутацкіх месцаў былі занятыя "стараслужачымі", гэта значыць тымі, хто пяройдзе ў наступны склад парламента.

"Гэта дае стабільнасць, прафесіяналізм органу з самых першых дзён працы ў новым скліканні", - лічыць кіраўнік Цэнтрвыбаркама.

З такімі кандыдатамі ўжо праводзяцца гутаркі, якія дапамагаюць высветліць, ці жадаюць яны вылучацца і ці будуць іх падтрымліваць.

"Таму, думаю, можна казаць пра 30 ці крыху больш працэнтаў тых, хто пяройдзе ў наступнае дэпутацкае скліканне", - сказала Ярмошына.

Нагадаем, што кіраўнік ЦВК сустрэлася з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у аўторак, 30 ліпеня. На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні будучай выбарчай кампаніі. Кіраўніку дзяржавы былі прадстаўлены даты для правядзення галасаванняў: 7 лістапада - у Савет Рэспублікі, 17 лістапада - у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Кіраўнік дзяржавы даручыў узгадніць гэтыя даты з мясцовымі ўладамі, Камітэтам дзяржкантролю і Саўмінам. Зрабіць гэта неабходна да пятага жніўня.

Кошт выбараў, паводле папярэдніх дадзеных, складзе больш за 22 мільёнаў беларускіх рублёў. Сярэдняя колькасць выбаршчыкаў на адну выбарчую акругу складзе каля 63 тысячы чалавек.

5
Тэги:
ЦВК Рэспублікі Беларусь, Лідзія Ярмошына
Тэмы:
Парламенцкія выбары - 2019 (20)

Грамадства