Студэнты на занятках у аудыторыі

Недабор на даднаборы? Сяльгасакадэміі не хапае студэнтаў

23
У БДСГА яшчэ ёсць магчымасць "закрыць" месцы - калі за некалькі гадзін дакументы прынясуць чатыры дзясяткі абітурыентаў.

МІНСК, 1 жні - Sputnik. Дадатковы набор на бюджэтныя месцы, абвешчаны Мінадукацыі ў чатырох ВНУ, завяршаецца ў чацвер. І калі тром універсітэтам не хапала толькі па два абітурыенты, і ў "закрыцці" гэтых месцаў праблем не было, то ў Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі (БДСГА) вакантнымі засталіся месцы адразу для 79 студэнтаў бюджэтнай формы.

Падача дакументаў на бюджэтнае ў рамках дадатковага набору завяршаецца 1 жніўня ў 18:00 і, мяркуючы па ўсім, у БДСГА ёсць рызыка не папоўніць дэфіцыт у абітурыентах.

Паводле апошніх дадзеных маніторынгу падачы заяў у ВНУ, на 79 месцаў ВНУ пададзена толькі 39 заяў. Такім чынам, для поўнага набору трэба, каб у апошнія гадзіны заявы падалі яшчэ чатыры дзясяткі чалавек.

Па дадатковым наборы на мэтавыя месцы пакуль і зусім няма ніводнай заявы.

Максімальная на бягучы момант сума балаў, пададзеная ў БДСГА, - на "Аграхімію і глебазнаўства", туды ідзе абітурыент з 211-220 баламі. Мінімальная - у будучыга агранома: усяго 81-90 балаў з 400 магчымых.

Для паступлення па даданаборы ў БДСГА абітурыентам неабходна было мець сертыфікаты ЦТ па біялогіі і хіміі ад сямі балаў, альбо даведку аб выніках здачы ўступных іспытаў па біялогіі і хіміі ў іншых УВА, альбо атэстат з залатым або сярэбраным медалём, альбо дыплом з адзнакай на аснове агульнай сярэдняй адукацыі.

Чытайце таксама:

23
Тэги:
Уступная кампанія, Беларусь
Тэмы:
Абітурыент - 2019: апошнія навіны ўступнай кампаніі (108)

Грамадства