Будаўніцтва шматпавярховых дамоў

Амаль 14 тысяч кватэр пабудуюць для шматдзетных сем'яў у 2020 годзе

5
(абноўлена 17:59 07.08.2019)
Сумарна ў першым паўгоддзі пабудавана больш за 1,7 мільёны "квадратаў" жылля, з іх больш за 635 тысяч - для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

МІНСК, 7 жні - Sputnik. Звыш 13,8 тысячы кватэр плануецца пабудаваць для шматдзетных сем'яў у Беларусі ў 2020 годзе, пра гэта ў сераду паведаміў журналістам міністр архітэктуры і будаўніцтва Дзмітрый Мікулёнак.

У 2019 годзе ў рэспубліцы плануецца пабудаваць 12 тысяч кватэр для шматдзетных сем'яў, а ў мінулым годзе для жыхароў гэтай катэгорыі пабудавалі больш 8,8 тысячы кватэр. Згодна з праграмай жыллёвага будаўніцтва, ужо ў наступным годзе ў Беларусі плануюць дасягнуць лічбы ў 13,8 тысячы.

Па словах Мікулёнка, будаўніцтва жылля для тых, хто мае патрэбу, у рэспубліцы даступна: так, сярэдні кошт "квадрата" складае 830,6 рубля пры сярэднім па краіне заробку, які перавышае тысячу рублёў.

Сумарна ў першым паўгоддзі было пабудавана больш за 1,7 мільёна квадратных метраў жылля, з якіх больш за 635 тысяч - для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, больш за 439 тысяч "квадратаў" узводзілі з дзяржпадтрымкай.

Міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі таксама дадаў, што запатрабаваным сярод суайчыннікаў па-ранейшаму застаецца жыллё ў гарадах-спадарожніках Мінска: попыт перавышае прапанову. Станоўчы вопыт, атрыманы ад пілотнага праекта ў Смалявічах, плануецца распаўсюдзіць і на іншыя населеныя пункты (у прыватнасці, на Рудзенск).

Чытайце таксама:

5
Тэги:
Сям'я, Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва РБ, Беларусь

Грамадства