Беларускі ордэн Маці

Лепшыя мамы: прэзідэнт узнагародзіў ордэнам 111 беларусак

5
(абноўлена 12:56 08.08.2019)
Прэзідэнт узнагародзіў жанчын за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей.

МІНСК, 8 жні - Sputnik. За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей прэзідэнт узнагародзіў Ордэнам маці 111 беларусак, паведамілі ў чацвер у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Беларускі, якія атрымалі гэтую высокую ўзнагароду, жывуць у розных рэгіёнах краіны - у Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай абласцях.

Сферы іх дзейнасці таксама адрозніваюцца. Сярод лепшых маці ёсць і работніцы прамысловага сектара, і аграпрамысловага комплексу, будаўнічых, гандлёвых і банкаўскіх арганізацый.

Некаторыя з лаўрэатак ордэна працуюць у адукацыі, іншыя - у ахове здароўя, у сферы сацыяльнага і бытавога абслугоўвання. Ёсць і хатнія гаспадыні, якія цалкам прысвячаюць сябе клопату пра дом і сям'ю.

Ліфцёр Івацэвіцкай цэнтральнай раённай бальніцы, супрацоўніца падатковай інспекцыі, выкладчык кафедры славянскай філалогіі, паштальён. Ёсць і нетрывіяльныя для жанчыны месцы працы - так, напрыклад, адна з уладальніц ордэна Марына Міклашэвіч працуе справаводам у вайсковай часці.

Ордэн Маці ўяўляе сабой дзевяціканцовую рэльефную зорку, упісаную ў круг. У цэнтры - рэльефная выява жанчыны і дзіцяці ў промнях сонца, абрамленая вянком з дубовага i лаўровага лісця, у ніжняй частцы вянка - бела-блакітны эмалевы бант.

5
Тэги:
Узнагароды і прэміі, Беларусь, Аляксандр Лукашэнка

Грамадства