Будаўніцтва жылога дома

Названы рэгіён Беларусі, дзе пабудавана больш за ўсё кватэр у гэтым годзе

24
(абноўлена 14:18 09.08.2019)
На жыллёвае будаўніцтва пачалі траціць больш - за першыя паўгода на гэтыя мэты накіравана 2,4 мільярда рублёў.

МІНСК, 9 жні - Sputnik. Больш за ўсё кватэр ад пачатку года пабудавалі ў Мінскай вобласці, пра гэта сведчаць дадзеныя агляду Белстата да Дня будаўніка.

За першыя шэсць месяцаў у Мінскай вобласці пабудавалі пяць тысяч кватэр.

На другім месцы ў жыллёвым рэйтынгу знаходзіцца Мінск, дзе стала больш на 3,5 тысячы кватэр. Тройку лідараў замыкае Брэсцкая вобласць (тры тысячы). Менш за ўсё жылля пабудавалі ў Магілёўскай вобласці. Ад пачатку года ў рэгіёне з'явілася 1,7 тысячы новых кватэр.

У Белстаце дадалі, што на жыллёвае будаўніцтва было накіравана 2,4 мільярда рублёў, што на 10,1% больш, чым у аналагічны перыяд мінулага года. Усяго ў краіне пабудавана 19,3 тысячы новых кватэр, а ўведзена ў эксплуатацыю больш за 1,7 мільёнаў квадратных метраў агульнай плошчы жылля.

Чытайце таксама:

24
Тэги:
Жыллёвае будаўніцтва, Мінская вобласць, Беларусь, Белстат
Амбасадар Расеі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў

Мезенцаў - аб адкрыцці фантана ў Мінску: гэта паказчык адносін

19
(абноўлена 10:23 04.07.2020)
У Дзень Незалежнасці ў Мінску запусцілі фантан, які стаў падарункам коштам у 2,5 мільёна долараў ад расійскага банка.

МІНСК, 4 ліп - Sputnik. Адкрыццё фантана ў Мінску з'яўляецца паказчыкам асаблівых адносін паміж Расіяй і Беларуссю, заявіў у пятніцу журналістам у Мінску пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў.

"Той фантан, які будзе радаваць і цешыў нас сёння - на самай справе гэта яшчэ адзін паказчык асаблівых стасункаў Расіі і Беларусі. Усяго адносіны да беларускай сталіцы", - сказаў Мезенцаў.

Расійскі пасол наведаў цырымонію адкрыцця фантана разам з кіраўніком Сбербанка Германам Грэфам. Пасля ўрачыстай часткі падчас размовы з журналістамі Мезенцаў адзначыў, што Дзень Незалежнасці з'яўляецца асаблівым святам.

"Свята глыбіні, душэўных перажыванняў. Свята асаблівых эмоцый, свята памяці, свята увагі да ветэранаў і радасць асаблівая, у тым ліку тая, якую падарыў Сбербанк. Падарыў Мінску, мінчанам, гасцям горада", - адзначыў пасол.

На прыёме ў прэзідэнта

Падчас размовы з журналістамі пасля цырымоніі адкрыцця фантана кіраўнік Сбербанка Герман Грэф распавёў, што ён абмяркоўваў з беларускім прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам. Нагадаем, сустрэча адбылася прама на Дзень Незалежнасці.

"Абмяркоўвалі сёння нашу далейшую працу ў рэспубліцы, паўнавартаснае аднаўленне нашай дзейнасці і набор праектаў", - адказаў Герман Грэф.

Ён адзначыў, што яго банк камерцыйны і яму цікавыя камерцыйныя праекты ў любой сферы на тэрыторыі Беларусі.
"Мы - найбуйнейшы банк у сферы машынабудавання, сельскай гаспадаркі, таму мы з задавальненнем будзем разглядаць любыя праекты. Сёння мы абмяркоўвалі цэлы шэраг праектаў, звязаныя з нашымі буйнымі кліентамі", - сказаў Грэф.

Фантан на рацэ Свіслач у Мінску запрацаваў 3 ліпеня, у Дзень Незалежнасці. Яго адкрылі прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і кіраўнік Ашчадбанка Герман Грэф. Праект прафінансаваў расійскі бок: абсталяванне і ўстаноўка абышліся ў 2,5 мільёна долараў.

19
Тэги:
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Дзмітрый Мезенцаў, Мінск
Медыцынскі персанал у чырвонай зоне бальніцы, архіўнае фота

Амаль 63 тысячы хворых: Мінздароўя паказала свежую статыстыку па COVID-19

14
(абноўлена 17:09 03.07.2020)
Па стане на сённяшні дзень паправіліся і выпісаныя каля 50 тысяч чалавек, у якіх раней пацверджаны каронавірус.

МІНСК, 3 ліп - Sputnik. Колькасць тых, хто захварэў на каронавірусную інфекцыю ў Беларусі за ўвесь час складае 62 тысячы 997 чалавек, пра гэта сведчыць статыстыка Міністэрства аховы здароўя Беларусі, апублікаваная ў пятніцу.

Прырост хворых за суткі склаў 299 чалавек.

Паводле статыстыкі ведамства, паправіліся і выпісаныя 49 тысяч 909 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

У Міністэрстве аховы здароўя ўдакладнілі, што за ўвесь час у Беларусі праведзены адзін мільён 43 тысячы 876 тэстаў.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання каронавіруса на тэрыторыі рэспублікі, паводле дадзеных ведамства, памерлі 412 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленых COVID-19.

14
Тэги:
каронавірус, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Беларусь
Тэмы:
Каронавірус COVID-19
Які сёння дзень: 6 ліпеня 2020 года

Які сёння дзень: 6 ліпеня 2020 года

0
(абноўлена 10:55 30.06.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто восемдзесят восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 178 дзён.

Сёння адзначаецца Дзень пацалунку, а ў ноч з 6 на 7 ліпеня - Купалле. Якія яшчэ падзеі адбыліся 6 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 6 ліпеня

  • У 1253 годзе ў дзень св. Пятра і Паўла адбылася каранацыя Міндоўга.
  • У 1989 годзе была адроджана Полацкая епархія.

Хто нарадзіўся 6 ліпеня

  • 1851: Янка Лучына, беларускі паэт.
  • 1905: Пятро Глебка, беларускі грамадскі дзеяч, навуковец, паэт, драматург, перакладчык.
  • 1927: Кастусь Харашэвіч, беларускі мастак.

Таксама сёння нарадзіліся англійскі мастак Джон Флаксман і амерыканскі акцёр Сільвестэр Сталоне.

6 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святой Агрыміны, якую празвалі Купальніцай, таму што народным календары гэты дзень супаў са святкаваннем Купалля, яно пачыналася ў ноч з 6 на 7 ліпеня.

Як святкуюць Купалле ў Беларусі
© Sputnik Ганна Сакалова

На Купалле збіралі гаючыя зёлкі, варажылі на вянках і скакалі праз вогнішча, каб ачысціцца ад усяго дрэннага, што здарылася за год. Ноччу хадзілі ў лес шукаць папараць-кветку – магічную расліну, якая нібыта квітнее ўсяго некалькі секунд у купальскую ноч, але можа прынесці свайму уладару багацце і нават магчымасць разумець звяроў і птушак. На досвітку 7 ліпеня дзяўчыны ўмываліся расой, каб захаваць сваю прыгажосць.

Шмат расы ў гэты дзень, дарэчы, прадвяшчала добры ўраджай агуркоў. Калі чуваць конікаў, дзень будзе спякотны, а вось моцны пах палявых кветак сведчыць пра тое, што збіраецца дождж.  

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей