Бомбу часоў Вялікай Айчыннай знайшлі пад Баранавічамі

Бомбу часоў Вялікай Айчыннай знайшлі пад Баранавічамі

5
(абноўлена 13:30 11.08.2019)
Снарад знайшлі супрацоўнікі газавай службы падчас правядзення земляных работ.

МІНСК, 11 жні - Sputnik. Бомбу часоў вялікай Айчыннай вайны, якая не разарвалася, знайшлі ў лесе Баранавіцкага раёна, паведамілі ва УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Аб знаходцы паведамілі супрацоўнікі газавай службы, якія праводзілі ў лясным масіве непадалёк ад вёскі Лясная земляныя работы. Сапёры, якія прыбылі на месца, знайшлі авіяцыйны снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Сапёрна-піратэхнічная група вайсковай часці 7404 знішчыла небяспечную знаходку.

У чацвер, 8 жніўня, авіяцыйную бомбу часоў Вялікай Айчыннай вайны знайшоў грыбнік у Маладзечанскім раёне. Памер і вага снарада не адпавядалі параметрам, таму ёсць падставы меркаваць, што першымі яго знайшлі "чорныя капальнікі".

5
Тэги:
бомба, Баранавічы

Грамадства