Для поспеху адных ведаў мала: у Мінску адкрываецца нямецкая школа

Для поспеху адных ведаў мала: у Мінску адкрываецца нямецкая школа

18
(абноўлена 12:21 13.08.2019)
Аб прынцыповым адрозненні падыходу да адукацыі беларускіх і нямецкіх бацькоў, а таксама пра тое, што выпускнікі нямецкай школы змогуць даць Беларусі, Sputnik пагаварыў з заснавальніцай новай прыватнай інтэрнацыянальнай школы Агатай Сідаровіч.

Калі дзіця прынесла са школы "дзясятку" і некалькі "пяцёрак", на што будуць рабіць упор беларускія бацькі? - пытаецца ў Sputnik заснавальніца Першай інтэрнацыянальнай нямецкай школы і прыватнага дзіцячага садка ў Мінску Агата Сідаровіч. І перш чым карэспандэнт паспявае адказаць, здымае з языка найбольш відавочны для сярэднестатыстычнага беларуса адказ.

"Яны будуць рабіць упор на тое, каб выцягнуць пяць. Але гэта няправільна. Таму што тады гэта дзіця застанецца па жыцці сярэднім. А калі рабіць упор на яго моцны бок, ён зможа раскрыцца, стаць асаблівым, атрымаць поспех. Гэта вельмі важна. І гэта тое, чаго я хачу", - кажа Агата.

Два гады таму яна адкрыла ў Мінску першы нямецкі дзіцячы сад. У гэтым годзе ў садзе адбыўся першы выпускны - некалькім дзяўчынкам трэба будзе ісці ў школу. Агата палічыла, што будзе несумленна ў адносінах да гэтых дзяцей кідаць іх у новае асяроддзе, і вырашыла адкрыць школу.

Основательница Первой интернациональной немецкой школы и частного детского сада в Минске Агата Сидорович
© Photo : из личного архива А.Сидорович
Заснавальніца Першай інтэрнацыянальнай нямецкай школы і прыватнага дзіцячага садка ў Мінску Агата Сідаровіч

Цікавасць VS веды

Агата плануе ў сваёй школе зрабіць стаўку на цікавасць. Дзіцяці павінна хацецца хадзіць у школу і пазнаваць нешта новае, шукаць сябе. Нашпігаваць маленькага чалавека ведамі ў розных галінах, часам праз сілу і супраць яго волі, - гэтага мала для поспеху ў сучасным свеце, мяркуе яна.

"Каб сёння выйграць у гонцы, ведаў мала. Трэба быць асаблівым. Трэба максімальна адкрыць у сабе свой патэнцыял, свае магчымасці, сваю сілу. Веды - гэта ўсяго толькі інструмент, а як ім карыстацца, як выказваць сваё меркаванне, як зрабіць, каб на цябе звярнулі ўвагу, каб ты мог выступіць, зрабіць прэзентацыю, каб ты мог свету штосьці самастойна паказаць, твой прадукт, твае думкі, для гэтага трэба больш чым веды. Для гэтага трэба раскрыць у сабе ўнутраную сілу, упэўненасць і самастойнасць", - тлумачыць кіраўнік нямецкай школы.

Яе двое старэйшых дзяцей пачыналі вучыцца ў Германіі. Калі сям'я пераехала ў Беларусь, Агата аддала дачку і сына ў інтэрнацыянальную амерыканскую школу ў Мінску. Гэтая школа даступная толькі для грамадзян іншых дзяржаў. Дачка паспяхова скончыла, зараз атрымлівае вышэйшую адукацыю ў Галандыі, сыну застаўся год. Гэта заахвоціла Агату стварыць першую інтэрнацыянальную школу ў Мінску з магчымасцю навучання і беларусаў.

Необходимо делать упор на сильные стороны ребенка, уверены в немецкой школе, - только так он сможет преуспеть
© Photo : из архива Первого немецкого детского сада в Минске
Неабходна рабіць упор на моцныя бакі дзіцяці, упэўненыя ў нямецкай школе, - толькі так яно зможа атрымаць поспех

"Я бачыла, як гэта працавала у маіх дзяцей. Я ніколі з імі не рабіла хатніх заданняў, таму што яны самі разумелі, што трэба своечасова ісці спаць, трэба абмяжоўваць прысмакі, трэба займацца спортам і трэба вучыцца. І зараз, калі тата прапанаваў Максу, які праз год сканчае школу, пайсці працаваць у яго кампанію ў Сан-Францыска, Макс сказаў: "Не, я спачатку хачу скончыць універсітэт". Гэтыя дзеці вельмі добра ведаюць, хто яны і чаго яны хочуць", - кажа Агата.

Той стандарт, наколькі гэта магчыма, яна плануе сумясціць з беларускай праграмай. І зрабіць яго даступным і для маленькіх беларусаў. Ва ўсякім выпадку, сваю малодшую дачку, якой трэба будзе пайсці ў школу ў наступным годзе, яна разлічвае вучыць ужо ў інтэрнацыянальнай нямецкай школе ў Мінску.

"Дзіця само павінна разумець, куды яно хоча ісці. Калі ты яму прапануеш масу варыянтаў: ёсць музыка, а ёсць матэматыка, а яшчэ англійская, нямецкая мовы, чалавек і свет... Прычым калі гэтых дзяцей шэсць чалавек у класе - гэта трошкі іншае, чым калі у класе 30 чалавек, будзе вынік. Я бачыла, як гэта працуе ў амерыканскай інтэрнацыянальнай школе. Там няма дзяцей, якія вучацца дрэнна. За кошт гэтага асабістага кантакту усё працуе па-іншаму. Там ніхто не адстае, таму што ўсе хочуць быць часткай групы", - кажа стваральнік новай інтэрнацыянальнай прыватнай школы.

Главную ставку в немецкой школе планируют сделать на интерес - ребенку должно хотеться ходить в школу и узнавать что-то новое, искать себя
© Photo : из архива Первого немецкого детского сада в Минске
Галоўную стаўку ў нямецкай школе плануюць зрабіць на цікавасць - дзіцяці павінна хацецца хадзіць у школу і пазнаваць нешта новае, шукаць сябе

Праграма і настаўнікі

З міністэрства адукацыі, акрамя праграмы, яна атрымала важкую інструкцыю, як павінен быць арганізаваны навучальны працэс. Там падрабязна распісана, як вучыць дзяцей правільна сядзець і трымаць ручку. Агата кажа, што настроена максімальна ўважліва паставіцца да ўсіх патрабаванняў.

"Нават гэты 21 дзень "падрыхтоўкі да школы" ў верасні можна зрабіць больш цікавым. Правесці гэты час так, каб дзецям было цікава і радасна. Мая пазіцыя: вучоба павінна быць праз радасць, праз музыку, праз рух, праз цікавасць да жыцця", - кажа Агата.

Акрамя стандартных прадметаў, у тым ліку "Чалавек і свет", будуць яшчэ ўрокі нямецкага. Агата разам з педагогамі, якія будуць працаваць у школе, распрацавала ўнікальную праграму, якая сумяшчае найбольш моцныя бакі беларускай адукацыйнай праграмы і нямецкай праграмы зямлі Бадэн-Вюртэмберг.

Ребенок сам должен понимать, куда он хочет идти, а задача взрослых - предоставить ему для этого все возможности
© Photo : из архива Первого немецкого детского сада в Минске
Дзіця само павінна разумець, куды яно хоча ісці, а задача дарослых - даць яму для гэтага ўсе магчымасці

"Фішка ў тым, што шмат усяго будзе праходзіць на нямецкай і англійскай мовах. Таму што ў германіі ў пачатковай школе праграма нашмат слабейшыя. Тая ж матэматыка, да прыкладу", - тлумачыць Агата.

Таму змястоўную частку ўзялі з беларускай праграмы, але выкладаць прадметы дзецям будуць на нямецкай і англійскай мовах.

На пачатковым этапе ў школе будуць педагогі будуць працаваць у тандэме. Адзін будзе адказваць за заняткі на рускай мове, другі - на нямецкай і англійскай.

"Напрыклад, адзін педагог мае досвед працы ў беларускай школе. Ёй 34 гады. Пайшла з дзяржаўнай школы ў гэтым годзе, таму што крыху стамілася ад той праграмы. Мяркуецца, што яна будзе весці ўрокі так, каб дзіця ў любы момант змагло ўбудавацца ў звычайную беларускую школу са сваімі ведамі", - распавядае Агата.

В немецкой школе надеются, что ее выпускники смогут встроиться в любую систему
© Photo : из архива Первого немецкого детского сада в Минске
У нямецкай школе спадзяюцца, што яе выпускнікі змогуць убудавацца ў любую сістэму

Іншы педагог, на якой будзе трымацца нямецкая частка, каля пяці гадоў прапрацавала ў школе ў Германіі.

Мэта - гэта стварыць здаровы мікс з экспатаў і беларускіх энтузіястаў, кажа Агата. Мяркуецца, што з часам у школу будуць прыязджаць спецыялісты з Амерыкі і Еўропы для правядзення кароткіх семінараў па высокатэхналагічных напрамках у IT і іншых галінах. Ёсць ідэя сумеснага праекта з партнёрам у Сіліконавай даліне. Праект прадугледжвае стварэнне лічбавага профілю кожнага вучня на аснове блокчэйну, дзе будуць храналагічна адлюстраваны лепшыя працы вучня з магчымасцю іх далейшай манетызацыі. Такі праект будзе першым у свеце ў сваім родзе ў галіне адукацыі.

Для тых беларускіх дзяцей, хто прыйдзе ў школу нават без пачатковага ведання нямецкай і англійскай моў прадугледжаны дадатковыя заняткі мовай. І наадварот - для вучняў-замежнікаў, да прыкладу, дзяцей супрацоўнікаў пасольстваў, акрэдытаваных у Беларусі, арганізуюць дадатковыя ўрокі рускай.

За хорошие успехи выпускников сада поблагодарили по-немецки
© Photo : из архива Первого немецкого детского сада в Минске
За добрыя поспехі выпускнікам саду падзякавалі па-нямецку

А што далей?

Пакуль Агата плануе абмежавацца пачатковай школай. Яна мяркуе, што да 10 гадоў яе выхаванцы памацнеюць і змогуць бязбольна ўбудавацца ў любую сістэму, не страціўшы сябе. Наступны крок, поўная школа і выпуск з інтэрнацыянальным дыпломам, які дае права прамога паступлення ва ўніверсітэты Еўропы, ЗША і Канады.

"У 10 гадоў яны ўжо іншыя - яны выйдуць адсюль з веданнем, акрамя асноўнай праграмы, нямецкай і англійскай. І гэта будуць дастаткова свабодныя асобы, якія будуць ужо па-іншаму паводзіць сябе ў гэтым свеце", - разважае Агата.

Яна не выключае, што для яе маленькіх выпускнікоў з часам будуць адкрыты не толькі беларускія, але і еўрапейскія ВНУ. Пры гэтым яна ўпэўненая, што нават калі гэтыя дзеці выберуць замежную адукацыю, яны абавязкова вернуцца дадому - рабіць жыццё тут лепш. Ва ўсякім выпадку, такой яна бачыць будучыню сваёй маленькай дачкі.

"Мне тут вельмі камфортна. Пакуль я хачу жыць тут. Магчыма, потым яна захоча паступіць у Германію ў інстытут. Але яна напалову беларуска, і яна сябе тут выдатна адчувае. І я магу ясна ўявіць, што яна захоча вярнуцца. Каб нешта даць грамадству тут", - кажа стваральніца прыватнай інтэрнацыянальнай нямецкай школы.

18
Тэги:
Беларусь, Мінск, школа
Перад здачай ЦТ у Мінску

Сталі вядомыя вынікі ЦТ па грамадазнаўству

8
(абноўлена 15:04 10.07.2020)
У асноўным тэсціраванне па гэтым прадмеце трэба было здаваць абітурыентам, накіраваным на вывучэнне юрыспрудэнцыі.

МІНСК, 10 ліп - Sputnik. Вынікі цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ) па грамадазнаўстве сталі вядомыя ў пятніцу.

ЦТ у Мінску
© Sputnik / Виктор Толочко

Цэнтралізаванае тэсціраванне - асноўны этап уступнай кампаніі ў ВНУ Беларусі: абітурыенты здаюць выпрабаванні па выбраных прадметах, а затым падаюць сертыфікаты з вынікамі разам з атэстатам у прыёмныя камісіі.

Вынікі цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ) па грамадазнаўстве сталі вядомыя днём у пятніцу. Першымі свае балы даведаліся абітурыенты, падпісаныя на смс-рассылку, затым яны будуць загружаныя і на сайт Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ).

Для здачы грамадазнаўства зарэгістравалі каля 12 тысяч чалавек.

У асноўным тэсціраванне па гэтым прадмеце трэба было здаваць абітурыентам, нацэленым на вывучэнне юрыспрудэнцыі.

Раней сталі вядомыя таксама вынікі ЦТ па рускай і беларускай мовах. Неўзабаве, як чакаецца, павінны з'явіцца вынікі ЦТ па біялогіі.

8
Тэги:
ЦТ, Уступная кампанія, Беларусь
Тэмы:
Абітурыент - 2020
Тэст-сістэмы для дыягностыкі новага каронавіруса

Новая статыстыка Мінздароўя: за суткі выяўлена 193 выпадкі каронавіруса

15
(абноўлена 14:20 10.07.2020)
Колькасць грамядзян, якія паправіліся і выпісаныя, па дадзеных міністэрства аховы здароўя на пятніцу, складае больш за 54 тысячы чалавек.

МІНСК, 10 ліп - Sputnik. Беларускія медыкі за суткі выявілі 193 новыя выпадкі каронавіруса COVID-19, паведамілі ў пятніцу ў Міністэрстве аховы здароўя рэспублікі.

Да раніцы пятніцы ў Беларусі праведзена каля 1,112 мільёнаў тэстаў на каронавіруса. За суткі зроблена парадку 12 тысяч даследаванняў.

Зарэгістравана ужо 64 604 выпадкі каронавіруса, за мінулыя суткі колькасць выяўленых павялічылася на 193.

Варта адзначыць, што аналагічны прырост назіраецца апошнія некалькі дзён: менш за 200 выпадкаў у дзень.

Паправіліся і выпісаныя ўжо 54 254 пацыента, якія перанеслі COVID-19. За суткі колькасць здаровых вырасла на 645 чалавек.

"За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 454 пацыента з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй", - адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Такім чынам, за дзень зарэгістравана пяць новых смяротных вынікаў.

Чытайце таксама:

15
Тэги:
Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, каронавірус, Беларусь
Тэмы:
Каронавірус COVID-19
Пісьменнік Андрэй Жвалеўскі

"Гэты вірус ударыў па мазгах": Жвалеўскі распавёў, як перахварэў на COVID-19

0
(абноўлена 09:20 10.07.2020)
Ні чытаць, ні думаць не мог, было вельмі складана на чымсьці сфакусавацца, стамляльнасць была падвышанай і ўвесь час хацелася спаць, кажа пра трохтыднёвую хваробу пісьменнік Андрэй Жвалеўскі і разважае пра тое, чаго не варта рабіць падчас пандэміі.
"Этот вирус ударил по мозгам": Жвалевский рассказал, как переболел COVID-19

Спачатку была высокая тэмпература, думаў - тыповая ВРВІ, праз два дні ўсё ж пайшоў да ўрача, там паслухалі, адразу зрабілі мазок, і ён апынуўся станоўчым, - так каронавірус пачаўся ў самога Жвалеўскага, а пазней высветлілася, што заразілася і яго суаўтар Яўгенія Пастэрнак.

"У маім выпадку акрамя высокай тэмпературы былі праблемы са страўнікава-кішачным трактам, нюх не зніказ, густ не знікаў, чатыры дні былі вельмі жорсткія з высокай тэмпературай, мне далі прапіць курс антыбіётыкаў, яны гэту ўсю справу знялі, і два тыдні я хварэў без выражаных сімптомаў", - распавядае Жвалеўскі.

"Вірус б'е па самаму дарагому"

"Адчуванне было вельмі непрыемнае, мне галоўнае, што гэты вірус ударыў мне па мазгах, я нават чытаць не мог, настолькі было цяжка сфакусавацца, пастаянна ўсё забываўся, яшчэ не да канца прайшло, але цяпер ужо значна лепш", - працягвае аповяд пісьменнік.

Яшчэ ўвесь час хацелася спаць - спаў па 16 гадзін у суткі, стамляльнасць была вельмі высокай, калі здараліся нейкія анлайн-сустрэчы, пасля іх прыходзілася два гадзіны адсыпацца, дадаў пісьменнік. Пасля выздараўлення стаў хадзіць па вуліцы, балазе, побач ёсць парк, спрабаваў займацца спортам, але пакуль задышка не дае гэтага зрабіць, максімум гэта 15-30 хвілін ёгі ў дзень, хоць у крамы і іншыя людныя месцы суразмоўца Sputnik пакуль хадзіць не рызыкуе.

Творчасць на час хваробы таксама давялося адкласці, "не тое што пісаць кнігі, чытаць не мог і нават думаць", паўтарае аўтар, "дайшоў да таго, што пачаў глядзець тэлевізар - мужчынскае кіно, "Рабакоп"- тое, што не патрабуе інтэлектуальных высілкаў". Але як толькі намецілася паляпшэнне, Жвалеўскі і Пастэрнак тут жа ўзяліся за новую кнігу.

"Жорсткі каранцін праблем не вырашае, затое іншыя стварае, гэтакія лекі, якія горш за хваробу, зразумела, што эканамічныя, псіхалагічныя пачынаюцца праблемы, людзі пачынаюць піць, лаяцца... Але тое, што ў нас адбывалася, - тое, што не ўвялі жорсткага каранціну, напэўна, правільна, але збіраць людзей у гэты час на масавыя мерапрыемствы, на футбольныя матчы, праводзіць нейкія дэманстрацыі - падчас пандэміі здаровы сэнс падказвае, што напэўна так не трэба", - адзначае пісьменнік.

Поўную версію размовы з пісьменнікам Андрэем Жвалеўскім слухайце ў аўдыёзапісы.

0
Тэги:
каронавірус
Тэмы:
Каронавірус COVID-19