Лукашэнка распавёў, за якую памылку чыноўнікаў ён перажывае

© Photo : Пресс-служба президента РБРабочая паездка прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў Іўеўскі раён Гродзенскай вобласці
Рабочая паездка прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў Іўеўскі раён Гродзенскай вобласці - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэзідэнт анансаваў паездкі ў аддаленыя райцэнтры, якім абласныя ўлады надаюць менш увагі.

МІНСК, 21 жні - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што вельмі хвалюецца за "вялікую памылку Гродзенскай вобласці, калі ўсе губернатары тапталіся на захадзе", надаючы больш увагі развіццю Гродна і заходніх раёнаў вобласці.

Лукашэнка заявіў, што самыя адукаваныя спецыялісты ў Магілёўскай вобласці - Sputnik Беларусь
Лукашэнка заявіў, што самыя адукаваныя спецыялісты ў Магілёўскай вобласці

Так кіраўнік дзяржавы патлумачыў, чаму вырашыў наведаць Іўеўскі раён. Паводле яго слоў, такім чынам ён хоча кампенсаваць няўвагу да рэгіёна абласных чыноўнікаў.

"Гэтым самым я хачу паказаць, пачынаючы з Іўя, што ўскраіны любой губерніі - таксама раёны, якія павінны развівацца як трэба", - заявіў Лукашэнка, яго словы прыводзіць прэс-служба.

Паводле яго слоў, у бліжэйшы час ён мае намер наведаць аддаленыя райцэнтры ў кожнай вобласці.

Лукашэнка нагадаў, што ён ужо пабываў на паўднёвым усходзе Магілёўскай вобласці, на поўдні Гомельскай вобласці - у Веткаўскім раёне, дзе многія гады займаюцца аднаўленнем і развіццём раёнаў, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

У планах, па яго словах, наведаць Глуск Магілёўскай вобласці і Капыль Мінскай вобласці.

"Цяпер я прайдуся па гэтых раёнах, якія нt валаўтваральныя, якія дзесьці там... Але там жа нашы людзі жывуць. Таму асаблівасць гэтай паездкі ў тым, што я хачу цяпер наведаць аддаленыя раённыя цэнтры ў кожнай вобласці", - падкрэсліў Лукашэнка.

Прэзідэнт у сераду знаходзіцца з рабочай паездкай у Іўеўскім раёне, дзе мае намер наведаць шэраг прадпрыемстваў.

 

Стужка навiн
0