Першы ўрок у беларускіх школах прысвецяць суверэнітэту і незалежнасці краіны

© Sputnik / Виктор ТолочкоПершы ўрок у беларускіх школах прысвецяць суверэнітэту і незалежнасці краіны
Першы ўрок у беларускіх школах прысвецяць суверэнітэту і незалежнасці краіны - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Тэма першага ўрока гучыць як "Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!".

Тэма першага ўрока ў беларускіх школах, рэкамендаваная Міністэрствам адукацыі, будзе сугучная з Годам малой радзімы і закліканая падкрэсліць суверэнітэт і незалежнасць Рэспублікі Беларусь. У якасці тэмы ў міністэрстве выбралі цытату беларускага класіка Янкі Купалы: "Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!"

Урачыстыя лінейкі ў школах Беларусі пройдуць 2 верасня - Sputnik Беларусь
Урачыстыя лінейкі ў школах Беларусі пройдуць 2 верасня

Галоўная задача першага ўрока - абудзіць у школьнікаў пачуццё гонару за сваю краіну і яе дасягненні і паспрыяць фармаванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі.

"Ключавой ідэяй першага ўрока павінны стаць словы кіраўніка дзяржавы, якія прагучалі на ўрачыстым сходзе да Дня Незалежнасці: "Тое, што за чвэрць стагоддзя сваёй незалежнасці ва ўмовах магутнага палітычнага, інфармацыйнага, эканамічнага ціску нам удалося абараніць суверэнітэт, захаваць мір і парадак у краіне, - гэта стала нашай з вамі агульнай перамогай у найноўшай гісторыі", - гаворыцца ў рэкамендацыі, размешчанай на сайце Міністэрства адукацыі.

Напярэдадні святкавання ў 2020 годзе 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, падчас першага ўрока рэкамендуюць акцэнтаваць увагу на ролі беларускага народа ў дасягненні міру і неабходнасці захоўваць памяць і клапаціцца пра ветэранаў.

Дзеці малююць, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
"Прыступіце, дзеці, да навукі…": вершы пра школу

Закрануць на першым у годзе ўроку і міратворчую пазіцыю Беларусі ва ўрэгуляванні міжнародных палітычных канфліктаў, і спартыўныя дасягненні рэспублікі – успомняць пра ІІ Еўрапейскія гульні, якія прайшлі ў краіне.

У многіх школах першы ўрок пройдзе ў нестандартнай форме: у выглядзе прэзентацыі, экскурсіі ў музей ці агульнай дыскусіі.

Акрамя таго, на першым уроку кожны першакласнік краіны атрымае ў падарунак кнігу з электронным DVD-дадаткам "Беларусь – наша Радзіма. Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі першакласніку".

Стужка навiн
0