Аляксандр Лукашэнка наведаў Іўе

Лукашэнка абяцаў прыехаць на "таматную бітву", але не ведае, ці будзе біцца

6
(абноўлена 08:53 22.08.2019)
Як вясковаму чалавеку прэзідэнту шкада памідораў, якімі кідаюцца адзін у аднаго, але ён паабяцаў мясцовым жыхарам прыехаць паглядзець на незвычайнае для беларускай глыбінкі відовішча.

МІНСК, 22 жні - Sputnik. Аляксандр Лукашэнка паабяцаў жыхарам Іўя прыехаць на "памідорны фэст", які праводзяць у райцэнтры, аб гэтым прэзідэнт Беларусі паведаміў у час рабочай паездкі ў рэгіён, перадае тэлеканал "Беларусь 1".

Традыцыйна ў жніўні жыхары Іўя праводзяць Дзень памідора - у гэтым раёне таматы даюць добрую ўраджайнасць, рэгіён нават называюць памідорнай сталіцай Беларусі. У рамках свята праходзіць "памідорныя бітва" - Sputnik распавядаў, як гэта бывае.

Выказаўся пра памідорнае свята і прэзідэнт Беларусі падчас свайго візіту ў Іўе:

"Вы малайцы, я назіраю (больш па тэлевізары), вы ўжо пачынаеце ў міспанцаў пераймаць: губіце памідоры. Паглядзеў: шкада стала, я ж вясковы чалавек, шкада памідораў. А вы тут кідаеце адзін у аднаго, топчаце іх - але, напэўна, ураджай добры", - адзначыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што паабяцаў мясцовым жыхарам прыехаць на "памідорны фэст".

"Але не ведаю, ці буду я біцца з вамі на памідорах гэтых, але прыехаць паглядзець - можа быць", - сказаў на заканчэнне ён.

6
Тэги:
Беларусь, Іўеўскі раён, Аляксандр Лукашэнка

Грамадства