Адпраўка прызыўнікоў у войска

Мінабароны выступае за даплаты да стыпендый тым, хто адслужыў у войску

13
(абноўлена 16:34 23.08.2019)
Сярод бонусаў для тых, хто прайшоў тэрміновую службу, можа быць бясплатнае навучанне на падрыхтоўчых курсах ВНУ.

МІНСК, 23 жні - Sputnik. Абароннае ведамства Беларусі прапрацоўвае пытанні льгот для маладых людзей, якія адслужылі ў войску, гаворка ідзе не толькі аб зніжэнні кошту навучання, але і даплаце да стыпендый.

"У цяперашні час ідзе прапрацоўка пытання аб ільготах для асоб, якія адслужылі ў войску, якія паступаюць ва ўстановы адукацыі. Гаворка, у прыватнасці, ідзе пра зніжэнне кошту навучання, а таксама даплаты да стыпендыі", - паведаміў журналістам у пятніцу начальнік упраўлення інфармацыі Мінабароны Беларусі палкоўнік Уладзімір Макараў.

Паводле яго слоў, акрамя гэтага, прапрацоўваецца пытанне аб тым, што для хлопчыкаў і дзяўчынак, якія адслужылі тэрміновую службу, замацаваць права пераважнага выбару месца працы пасля заканчэння навучальнай установы.

Таксама Макараў паведаміў, што яшчэ адным бонусам для тых, хто адслужыў у войску, можа стаць навучанне на падрыхтоўчых аддзяленнях і на аддзяленнях давузаўскай падрыхтоўкі за кошт рэспубліканскага ці мясцовых бюджэтаў, то бок за кошт дзяржавы.

Прадстаўнік Мінабароны адзначыў, што дадзеныя пытанні прапрацоўваюцца сумесна з зацікаўленымі ведамствамі, у першую чаргу, з Мінфінам, Мінпрацы і сацабароны, Мінадукацыі, праваахоўнымі органамі.

13
Тэги:
ВНУ, армія, Міністэрства абароны РБ

Грамадства