Віталь Лагвіноўскі

Народны артыст Расіі Віталь Лагвіноўскі памёр на 79-м годзе жыцця

17
(абноўлена 17:24 24.08.2019)
Калегі ўспамінаюць Лагвіноўскага як вельмі таленавітага і рознабаковага чалавека.

МІНСК, 24 жні - Sputnik. Народны артыст Расіі Віталь Лагвіноўскі пайшоў з жыцця ва ўзросце 78 гадоў. Пра смерць акцёра паведамляецца на сайце Калужскага абласнога драматычнага тэатра.

Прычына смерці не называецца. Калегі ўспамінаюць Лагвіноўскага як вельмі таленавітага і рознабаковага чалавека.

"Вялікі талент у спалучэнні з працавітасцю і надзейнасцю - гэта Віталь Лагвіноўскі. Рэжысёры стаялі ў чарзе да гэтага акцёра, яго горача любілі гледачы", - адзначылі ў тэатры, дзе служыў акцёр да канца свайго жыцця.

Віталь Лагвіноўскі скончыў ГІТЫС у 1965 годзе, затым працаваў у Паўладарскім і Валгаградскім драмтэатры. У 1974 годзе прыйшоў у Калужскі драматычны тэатр.

У 1983 году Лагвіноўскі стаў заслужаным артыстам РСФСР, а ў 2006-м - народным артыстам Расіі.

Сярод яго вядомых роляў у кіно - даміношнік ў фільме "Варашылаўскі стралок".

17
Тэги:
Смерць публічных людзей, Расія
Канікулы для школьнікаў усё ж такі прадоўжылі

Канікулы для школьнікаў усё ж такі прадоўжылі

20
(абноўлена 09:05 05.04.2020)
Напярэдадні кіраўніку дзяржавы па гэтай тэме зрабіў даклад міністр адукацыі.

МІНСК, 5 кра - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка вырашыў прадоўжыць школьныя канікулы, паведамілі ў суботу ўвечары ў Telegram-канале "Пул першага".

Магчымасць падаўжэння школьных канікул у пятніцу анансаваў прэзідэнт. Як прызнаваўся сам Лукашэнка, яму не падабаецца такая ідэя, аднак вісець над бацькамі ён патрэбным не лічыць.

Як стала вядома ў суботу, кіраўнік дзяржавы вырашыў прадоўжыць школьныя канікулы яшчэ на тыдзень. Прэзідэнту па тэме дакладваў міністр адукацыі Ігар Карпенка, сабраўшы усе меркаванні і звароты.

Многія бацькі не хацелі адпускаць дзяцей у школу пасля канікулаў з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі. Дастатковая іх колькасць напісалі заявы пра тое, што дзеці не будуць хадзіць на заняткі, яшчэ да пачатку канікул.

Паводле агучанай Міністэрствам аховы здароўя ў суботу статыстыцы, у Беларусі зарэгістравана 440 выпадкаў інфікавання каронавірусам. Пяць чалавек памерлі.

20
Тэги:
Беларусь, каронавірус, дзеці, школа
Тэмы:
Успышка каронавіруса з Уханя
Галоўны санітарны ўрач Беларусі Наталля Жукава

Галоўны санітарны ўрач: у Беларусі сітуацыя з каронавірусам кіраваная

50
(абноўлена 22:10 04.04.2020)
Расія напярэдадні перадала на бязвыплатнай аснове беларускім медыкам 10 тысяч тэставых сістэм, якія дазволяць выяўляць каронавірус.

МІНСК, 4 кра - Sputnik. У Беларусі праца будуецца так, каб не дапусціць або мінімізаваць рызыкі распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі, сказала намеснік міністра аховы здароўя - галоўны санітарны ўрач Беларусі Наталля Жукава, перадае карэспандэнт Sputnik.

Паводле яе слоў, беларускіх урачоў і органы Расспажыўнагляду звязвае цеснае ўзаемадзеянне. На працягу многіх гадоў вядзецца сумесная работа па прафілактыцы інфекцыйных захворванняў. 

"Цяпер, калі паўстала сітуацыя з каронавіруснай інфекцыяй, мы абмяркоўваем пытанні, звязаныя з прафілактыкай, процідзеяннем і дыягностыкай", - распавяла Жукава.

Яна падзякавала расійскіі калегам за перададзеныя тэсты для выяўлення каронавіруснай інфекцыі.

Пры гэтым Жукава звярнула ўвагу, што Беларусь знаходзіцца на заходнім рубяжы і праз краіну перамяшчаюцца транспартныя патокі, якія прадстаўляюць пэўную эпідэміялагічную значнасць.

"Мы будуем сваю працу так, каб не дапусціць або мінімізаваць рызыкі распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі як на тэрыторыі Беларусі і так, каб яна ў меншай ступені трапіла ў Расію", - запэўніла медык.

З гэтай мэтай праводзіцца комплекс супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў такіх жа, як і ў Расіі. Гэта тычыцца вымярэння тэмпературы і правядзення эпідэміялагічных расследаванняў.

Жукава адзначыла, што гэтыя меры разам з лабараторнай дыягностыкай дазволілі не дапусціць перасячэння мяжы ў 69 выпадках, у тым ліку і тых, хто працуе ў сферы грузаперавозак.

"Гэтыя тэсты мы выкарыстоўваем для таго, каб скараціць колькасць захворванняў у нашых краінах", - патлумачыла яна.

Усяго беларускі бок атрымаў дзесяць тысяч тэст-сістэм, і гэта добрая падтрымка для рэгіянальных лабараторый.

"Гэта дапаможа нам арганізаваць бесперабойную працу на пэўны перыяд часу", - дадала галоўны санітарны ўрач.

Жукава адзначыла, што ў Беларусі эпідэміялагічную сітуацыю ацэньваюць як "кіраваную".

"Яна сёння сапраўды кіраваная, хоць мы маем і прырост, але разам з тым і бачым, што тыя меры, якія мы робім, дапамагаюць нам своечасова ізаляваць тых, хто можа быць патэнцыйнай крыніцай (заражэння) - гэта кантакты першага ўзроўню. Мяркуючы па тых лічбах, якія мы аналізуем, сёння гэта працуе і дае вынік. у прынцыпе мы дзейнічаем у такім жа кірунку, што і Расспажыўнагляд", - рэзюмавала Жукава.

Паводле агучанай Міністэрствам аховы здароўя ў суботу статыстыцы, у Беларусі зарэгістравана 440 выпадку інфікавання каронавірусам. Пяць чалавек памерлі.

50
Тэги:
каронавірус, Беларусь
Тэмы:
Успышка каронавіруса з Уханя