Школьнікі на перапынку, архіўнае фота

Прэзідэнт збярэ нараду на тэму адукацыі да канца года

15
(абноўлена 14:01 26.08.2019)
Прыкладныя тэрміны пазначаныя - лістапад-снежань гэтага года, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што чакае дыскусію па профільнай тэматыцы.

МІНСК, 26 жні - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка анансаваў нараду па тэме адукацыі з удзелам экспертаў, яна павінна адбыцца да канца года, паведаміла ў панядзелак прэс-служба беларускага лідара.

Даручэнне аб падрыхтоўцы такой сустрэчы кіраўнік дзяржавы даў у час даклада міністра адукацыі Ігара Карпенкі.

"Трэба гэтую размову пачынаць знізу. Мы збярэм людзей, якія вызначаюць твар нашай адукацыі. Хутчэй за ўсё, не з падачы Мінадукацыі. Нейкую частку на нараду запросіце вы, але большая частка будзе запрошана па іншай форме, каб ішла дыскусія. Павінна быць альтэрнатыва, каб былі розныя пункты гледжання. Мы іх павінны супаставіць і прыняць адпаведныя рашэнні", - сказаў Лукашэнка.

Таксама прэзідэнт назваў прыкладныя тэрміны правядзення такой сустрэчы - лістапад-снежань бягучага года.

"Можа быць, лепш яе правесці пасля парламенцкіх выбараў, каб нас зноў не абвінавацілі ў тым, што пад парламенцкія выбары мы праводзім гэту вельмі важную нараду, якая вызначыць твар нашага грамадства ў будучыні", - падсумаваў кіраўнік дзяржавы.

Ужо пасля сустрэчы Карпенка адзначыў, што беларускі лідар прапанаваў паклікаць на нараду не толькі прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі, але і педагагічнай грамадскасці, экспертаў, перадае БелТА. Па словах міністра, пытанні адукацыі трэба будзе разгледзець у шырокім і адкрытым фармаце, каб з улікам наяўных праблем прыняць неабходныя рашэнні.

15
Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, Беларусь, Міністэрства адукацыі РБ, школа

Грамадства