Гімназіст на ўроку

Лукашэнка правёў урок у школе

18
(абноўлена 14:02 02.09.2019)
Прэзідэнт Беларусі не толькі выступіў перад старшакласнікамі, але і выклікаў некалькі школьнікаў да дошкі.

МІНСК, 2 вер - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў урок для старшакласнікаў - 2 верасня кіраўнік дзяржавы прыняў удзел ва ўрачыстай лінейцы ў новай школе №93, якая размешчана ў мікрараёне Вялікі Лес (Уручча).

Вершы на 1 верасня: збіраемся ў школу
© Sputnik / Александр Кряжев

Пасля завяршэння мерапрыемства прэзідэнт зайшоў у адзін з класаў і паўдзельнічаў у першым ўроку, лейтматывам якога ў гэтым годзе стаў радок Янкі Купалы "Занімай, Беларусь Маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!"

Лукашэнка прапанаваў падлеткам абмеркаваць сучаснасць і будучыню Беларусі і нават выклікаў некалькі старшакласнікаў да дошкі. Гаворка ішла пра вучобу ў школе, выбар будучай прафесіі, занятках спортам, пытаннях экалогіі і многае іншае, паведамляе БелТА.

Прэзідэнт прайшоў па школе, ацаніў магчымасці новабудоўлі, зазірнуў у сталовую. Пасля азнаямлення з меню кіраўнік дзяржавы заўважыў, што выбар страў павінен рабіцца на карысць беларускай кухні і айчынных прадуктаў. Пры гэтым харчаванне ўсіх дзяцей, паводле яго слоў, павінна быць арганізавана на належным узроўні і роўных умовах.

Прэзідэнт Беларусі мае дыплом настаўніка і пэўны вопыт выкладання ў школе. Пасля заканчэння Магілёўскага педагагічнага інстытута ён атрымаў спецыяльнасць настаўніка гісторыі і грамадазнаўства і нават паспеў трохі папрацаваць па спецыяльнасці. Выкладаў, па словах былога дырэктара александрыйскай школы Лідзіі Цітовай, гісторыю і геаграфію.

18
Тэги:
Беларусь, школа, Аляксандр Лукашэнка

Грамадства