Як напісаць пераказ: моўная хвілінка на Sputnik

© Sputnik / Павел Комаров / Перайсці ў медыябанкЯк напісаць пераказ: моўная хвілінка на Sputnik
Як напісаць пераказ: моўная хвілінка на Sputnik - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Некалькі карысных лайфакаў, які дапамогуць стаць выдатнікам па беларускай мове – у матэрыяле Sputnik.
У многіх школьнікаў пісьмовы пераказ тэксту выклікае цяжкасці. Каб дапамагчы пазбегнуць памылак і пры гэтым перадаць галоўную думку тэксту, Sputnik склаў невялікую памятку для дзяцей і іх бацькоў. Каб замацаваць веды, ёсць некалькі практыкаванняў.

Галоўная думка твора

Уменне вылучыць галоўную думку твора - самая важная частка пісьменнага пераказу. Каб патрэніравацца, можна ўзяць некалькі невялікіх тэкстаў і пастарацца для кожнага сфармуляваць яго асноўную думку. Хай тэкст ляжыць перад вачыма: трэба паспрабаваць сваімі словамі сфармуляваць, што хоча сказаць аўтар.

Стыль і моўныя сродкі

Глушанскі хутарок-2018 - Sputnik Беларусь
Род назоўнікаў: моўная хвілінка са Sputnik

Пасля першага чытання, калі асноўная ідэя ўрыўка або твора становіцца ясная, варта звярнуць увагу на сродкі, якімі яна выказана. Удакладніце для сябе значэнне незнаёмых слоў. Калі вы не ўпэўненыя, як пішацца тое ці іншае слова, у тэксце пераказу варта замяніць яго сінонімам. Тое ж самае тычыцца складаных сінтаксічных канструкцый. Складаны сказ заўсёды можна разбіць на два, калі вы не ўпэўненыя, ці ставіцца паміж імі коска.

Не варта баяцца, што замена або перастаноўка слоў у сказе паўплывае на выніковую адзнаку. Галоўная задача - не завучыць тэкст на памяць, а перадаць яго досыць блізка да аўтарскага стылю.

Апорныя словы і пазнакі

Не варта спрабаваць запісаць тэкст цалкам, скарачаючы словы: ёсць рызыка, што вы потым не разбярэце ўласныя скарачэнні, а галоўная думка тэксту пройдзе міма. Варта засяродзіцца на апорных словах, якія звяртаюць на сябе ўвагу яшчэ пры першым чытанні тэксту. Часцяком некаторыя словы выкладчык выпісвае на дошку і тлумачыць значэнне незразумелых слоў.
Звярніце ўвагу на паслядоўнасць пераказу. Апорныя словы павінны дапамагчы вам выбудаваць яго адпаведна структуры аўтарскага тэкста. Не трэба дапісваць у канец тое, што вы раптам нечакана ўспомнілі.

Запіс пераказу

Абрад Чырачка - Sputnik Беларусь
Канчаткі назоўнікаў у родным склоне: моўная хвілінка са Sputnik

Напішыце тэкст у чарнавіку, абапіраючыся на выпісаныя словы, так, як вы яго запомнілі. Звярніце ўвагу на складаныя сінтаксічныя канструкцыі і дзяленне тэксту на абзацы. Кожны абзац павінен утрымоўваць скончаную думку - не варта разбіваць тэкст выпадковым чынам або на роўныя прамежкі. Пры неабходнасці зменіце структуру сказаў і не бойцеся замяняць словы, у якіх сумняваецеся, блізкімі па значэнню, або наогул перафармуляваць сказ, калі гэта не парушае асноўную ідэю.

Трохі адпачніце і перачытайце тэкст яшчэ раз: ці ўсё лагічна? Ці правільна выдзелены абзацы? Ці перададзена галоўная думка ўрыўка?
Перанясіце тэкст на чыставік, уважліва і ўдумліва перапісваючы яго, каб не прапусціць слова, коску і не зрабіць памылак. Абавязкова перачытайце чыставік.

Замест выніку: чаго не варта рабіць пры пераказе

  • Спрабаваць слова ў слова паўтарыць тэкст;
  • Ужываць словы, якіх не разумееце, або канструкцыі, у якіх у вас выклікаюць сумневы знакі прыпынку;
  • Пісаць тэкст адразу на чыставік;
  • Здаваць працу, не праверыўшы яе як мінімум двойчы - чарнавік і чыставік.
Стужка навiн
0