Медыцынскі работнік

Вакцынацыя ад грыпу пачнецца ў Беларусі ўжо ў кастрычніку

24
(абноўлена 16:33 13.09.2019)
На эпідэмічны перыяд Мінздароўя ужо закупіў вакцыны, бясплатна будуць прышчапляць расійскім "Грыпол Плюс".

МІНСК, 13 вер - Sputnik. Вакцынацыя беларусаў ад грыпу стартуе ў краіне на пачатку кастрычніка, паведаміла ў пятніцу журналістам загадчык аддзела імунапрафілактыкі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Вераніка Высоцкая.

Апошнія некалькі гадоў кожную восень у Беларусі праходзіць масавая вакцынацыя ад грыпу. Да пачатку эпідэмічнага сезона прышчапляюць каля 40% насельніцтва, у першую чаргу - урачоў, настаўнікаў, дзяцей і некаторыя іншыя катэгорыі грамадзян.

Вакцынацыя блізка

Як адзначыла прадстаўнік РЦГЭіГЗ, масавая вакцынацыя стартуе прыкладна з пачатку кастрычніка або трохі раней (у залежнасці ад тэрмінаў праходжання лабараторнага кантролю). Завершаць кампанію да 1 снежня.

"Працягласць імунітэту пасля вакцынацыі захоўваецца да 6-12 месяцаў. Яго асаблівасць паступовага згасання - заканамерны працэс. Гэта ў тым ліку адна з прычын, чаму прышчэпкі супраць грыпу трэба рабіць штогод", - адзначыла Высоцкая, яе словы прывяла БелТА.

Як нагадалі медыкі, для фарміравання імунітэту неабходна ад адной да трох тыдняў.

Чым будуць прышчапляць?

Як паведаміла намеснік начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан, на эпідэмічны перыяд 2019-2020 гадоў вакцыны ўжо закуплены: прывіваць будуць трохвалентным.

"На наступны сезон мы будзем прапрацоўваць гэтае (пра закупку четырехвалентной - Sputnik) пытанне", - сказала Карабан.

Паводле слоў Карабан, за кошт бюджэтаў насельніцтва будуць прывіваць расійскай вакцынай "Грыпол плюс". Платна можна будзе выкарыстоўваць "Ваксігрып", "Інфлювак" і "Ваксігрып тэтра".

Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) выпусціла свае рэкамендацыі па вакцынам для паўночнага паўшар'я на сезон 2019/2020 - іх склад некалькі адрозніваецца ад ужывальных у мінулым годзе.

24
Тэги:
Вакцынацыя, здароўе, Беларусь

Грамадства