Амаль без ВІПаў: у Мінску прайшоў H.O.G. Rally Minsk 2019

Амаль без ВІПаў: у Мінску прайшоў H.O.G. Rally Minsk 2019

37
(абноўлена 17:35 14.09.2019)
Прыхільнікі маркі Harley-Davidson традыцыйна закрываюць мотасезон вялікім фестывалем, аднак у гэтым годзе маштаб мотасвята трохі прыглушыў Дзень Мінска, які адзначаецца сёння.

З фэстывалем H.O.G. Rally Minsk публіка традыцыйна звязвае вялікія чаканні, разлічвае ўбачыць сур'ёзных і вядомых людзей у нязвыклым вобразе - крутых хлопцаў на байку.

Среди участников фестиваля H.O.G.Rally Minsk 2019 байкеры из различных клубов разных стран
© Sputnik / Виктор Толочко
Сярод удзельнікаў фэсту H.O.G.Rally Minsk 2019 байкеры з розных клубаў розных краін
Экс-глава МВД Игорь Шуневич во главе колонны на H.O.G.Rally Minsk 2019
© Sputnik / Виктор Толочко
Экс-кіраўнік МУС Ігар Шуневіч на чале калоны на H.O.G.Rally Minsk 2019

У 2016 годзе на чале калоны байкераў на фестываль H.O.G. Rally Minsk прыехаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка з малодшым сынам Мікалаем. Старэйшы сын прэзідэнта памочнік па нацыянальнай бяспецы Віктар Лукашэнка ўсе гэтыя гады быў пастаянным удзельнікаў мерапрыемстваў H.O.G. У маі ён прыняў удзел у адкрыцці мотасезона ў рамках Міжнароднага мотафестывалю Н.O.G. Spring Challenge ў Варонежы.

Колонна двигалась от Кургана Славы по проспекту Независимости
© Sputnik / Виктор Толочко
Калона рухалася ад Кургана Славы па праспекце Незалежнасці

У гэты раз журналісты чакалі, але так і не змаглі разгледзець на чале калоны, якая па традыцыі выехала ад Кургана Славы да Палаца спорту, сузаснавальніка клуба Iron Birds Chapter Віктара Лукашэнку.

Минчане с интересом наблюдали за колонной байкеров
© Sputnik / Виктор Толочко
Мінчане з цікавасцю назіралі за калонай байкераў

Экс-міністр

Арганізатары, напэўна, пазней падвядуць вынікі і раскажуць, колькі байкераў у канчатковым выніку прыняло ўдзел у мотапарадзе да Палаца спорту. Усе гэтыя гады колькасць удзельнікаў нязменна расла. Калі ў 2015 годзе ў калоне ехала каля 2 тысяч байкаў, то ў 2017-м - ужо каля 7 тысяч.

Конечной точкой ралли была площадка у Дворца спорта на проспекте Победителей
© Sputnik / Виктор Толочко
Канчатковай кропкай ралі была пляцоўка ля Палаца спорту на праспекце Пераможцаў

З вядомых персон Sputnik заўважыў былога міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча, начальніка ГУУС Мінска генерал-маёр Івана Кубракова, начальніка УДАІ МУС палкоўніка міліцыі Дзмітрыя Карзюка. Прысутнічаў на мерапрыемстве генерал-маёр запасу Ігар Яўсееў, які цяпер займае пасаду памочніка прэзідэнта - інспектара па Мінскай вобласці.

Начальник УГАИ МВД Дмитрий Корзюк на H.O.G.Rally Minsk 2019
© Sputnik / Виктор Толочко
Начальнік УДАІ МУС Дзмітрый Карзюк на H.O.G.Rally Minsk 2019
На празднике H.O.G.Rally Minsk 2019 также побывал помощник президента, инспектор по Минской области генерал-майор милиции Игорь Евсеев
© Sputnik / Виктор Толочко
На свяце H.O.G.Rally Minsk 2019 таксама пабываў памочнік прэзідэнта, інспектар па Мінскай вобласці генерал-маёр міліцыі Ігар Яўсееў

Ігар Шуневіч прызнаўся, што не мог прапусціць фестываль, і прыехаў да Палаца спорту на ўласным байку.

Колонна H.O.G.Rally Minsk 2019 проехала по центру праздничной столицы
© Sputnik / Виктор Толочко
Калона H.O.G.Rally Minsk 2019 праехала па цэнтры святочнай сталіцы

"Гэта (Harley Davidson - Sputnik) Road King", - прызнаўся Шуневіч.

Экс-глава МВД Игорь Шуневич на H.O.G.Rally Minsk 2019
© Sputnik / Виктор Толочко
Экс-кіраўнік МУС Ігар Шуневіч на H.O.G.Rally Minsk 2019

Госці падняліся ў кафэ ў Палацы спорту, і пасля невялікай кава-паўзы перамясціліся на трыбуну.

На фоне Дня горада

Байкерам у гэтым годзе прыйшлося пазмагацца за ўвагу публікі. У гэтыя выхадныя Мінск адзначае Дзень Гарады, яркія мерапрыемствы ў рамках гэтага свята праходзяць і каля Палаца спорту. У непасрэднай блізкасці мінчан і гасцей горада здзіўлялі ратавальнікі, трохі далей прапаноўвалі паглядзець на рыцарскія баі або спакусіцца шашлыком.

Байкерам в этом году пришлось побороться за внимание публики
© Sputnik / Виктор Толочко
Байкерам у гэтым годзе прыйшлося пазмагацца за ўвагу публікі

Тым не менш частка ўдзельнікаў мотапарада паднялася на трыбуну, іншая назірала за тым, што адбывалася на праспекце Пераможцаў разам з радавымі гледачамі з-за турнікетаў. А на праспекце Пераможцаў зладзілі дрыфт на спартыўных аўто. Было гучна і відовішчна.

На проспекте Победителей устроили дрифт на спортивных авто
© Sputnik / Виктор Толочко
На праспекце Пераможцаў зладзілі дрыфт на спартыўных аўто

У дрыфтарскіх заездах удзельнічалі і беларускія ралісты - каманда "МАЗ-СПОРТаўта". Гоначны МАЗ ліха выконваў трукі на пляцоўцы разам з дрыфтарамі. А потым кіраўнік каманды Сяргей Вязовіч ахвотна фатаграфаваўся з жадаючымі каля чырвонага каміёна.

В дрифтерских заездах участвовали и белорусские раллисты - команда МАЗ-СПОРТавто
© Sputnik / Виктор Толочко
У дрыфтарскіх заездах ўдзельнічалі і беларускія ралісты - каманда "МАЗ-СПОРТаўта"

А потым пайшоў дождж... Частка байкераў з'ехала, частка, відавочна, засталася. У праграме фестывалю былі запланаваны яшчэ FlyBoard (палёты на спецыяльных дошках) на Свіслачы і шмат музыкі.

Дождь немного подпортил праздник
© Sputnik / Виктор Толочко
Дождж трохі прыпсаваў свята

"Так, у гэтым годзе фестываль атрымаўся крыху больш сціпла. Але пры гэтым мне ўсяго хапіла. Фестываль атрымаўся вельмі добрым. Падрыхтоўка, сустрэча, суправаджэнне, усё на вышэйшым узроўні", - прызнаўся Sputnik адзін з удзельнікаў фэсту.

37
Загадчыца лабараторыі дыягностыкі ВІЧ і спадарожных інфекцый РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Алена Гасіч

Навукоўцы выявілі беларускі штам каронавіруса

2
(абноўлена 12:14 17.05.2021)
Спецыялісты Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі вызначаюць штамы COVID-19 для таго, каб беларуская вакцына магла "задушыць" найбольшую колькасьць мутацыяў.

МІНСК, 17 тра - Sputnik. У Беларусі цыркулюе каронавірус мясцовага паходжання, паведаміў загадчык лабараторыі біябяспекі з калекцыяй патагенных мікраарганізмаў РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Анатоль Красько.

Паводле слоў спецыяліста, беларускі штам меней агрэсіўны у параўнанні з індыйскім, які, дарэчы ў краіне яшчэ не выяўлялі.

"Пакуль мы яшчэ на папярэдняй стадыі распаўсюджвання віруса. Не выключана, што ў нашай папуляцыі таксама можа паўстаць вельмі эфектыўны вірус, які будзе ўхіляцца ад імуннага адказу", - цытуе Красько "СБ. Беларусь Сегодня".

Спецыялісты працягваюць распрацоўваць беларускую вакцыну, вывучаюць кандыдатныя варыянты каронавіруса, каб выбраць самы імунагенны сярод іх. Такім чынам беларуская вакцына ад каронавіруса зможа даваць добры імунны адказ супраць усіх цыркулюючых варыянтаў SARS-CoV-2.

"Мы павінны разумець, якія генетычныя варыянты цыркулююць у краіне, супраць якіх вакцына павінна быць эфектыўная. Адсочваем усе варыянты віруса з-за мяжы. У пачатку сакавіка ўпершыню выявілі брытанскі. Будзем секвяніраваць кандыдатны варыянт - вызначаць нуклеатыдныя паслядоўнасці, каб паглядзець яго структуру, вывучыць магчымыя мутацыі і замены", - патлумачыла загадчыца лабараторыі Алена Гасіч.

У стварэнні беларускага прэпарата задзейнічаны шэсць лабараторый мікраарганізмаў РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, у якіх працуюць каля 60 чалавек. Распрацоўшчыкі кансультуюцца з замежнымі калегамі, у тым ліку - з Расіі і ЗША.

Беларуская вакцына

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка 7 траўня заявіў аб стварэнні беларускай вакцыны ад COVID - так званага "кандыдацкага варыянту".

У Міністэрстве аховы здароўя ўдакладнілі, што вакцына, якую распрацоўваюць у Беларусі, - інактываваная, гэта значыць зроблена з "забітага" віруса: гэты тып вакцыны добра вывучаны, тэхналогія вядомая даўно, вакцына будзе маларэактагеннай, без аддаленых пабочных рэакцый і наступстваў.

Перавага будучай вакцыны - магчымасць мяняць склад пры неабходнасці, калі будуць адбывацца сур'ёзныя мутацыі штамаў.

З недахопаў - цяжкі працэс вытворчасці і працяглыя тэрміны стварэння ў параўнанні з тымі ж вектарнымі вакцынамі. Праца ідзе з высокапатагенным матэрыялам, таму патрабуецца высокі ўзровень біялагічнай абароны.

Навукоўцы ўпэўнены, што доследна-прамысловая партыя прэпарата пачне выпускацца з канца 2021 года.

Якое прадпрыемства зоймецца вытворчасцю айчыннай вакцыны, трымаецца ў сакрэце - камерцыйная таямніца. Над назвай таксама пакуль не думалі: "галоўнае - вынайсці".

Чытайце таксама:

2
Тэги:
COVID-19, РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, каронавірус, штам, Навукоўцы

Якім прагназуецца падаражанне тавараў і паслуг ў 2021 годзе ў Беларусі

32
(абноўлена 20:50 14.05.2021)
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) агучыла прагноз па росце цэн на тавары і паслугі ў 2021 годзе. Глядзіце ў інфаграфіцы Sputnik, па якіх пазіцыях і ў якім памеры чакаецца падаражанне.
Прагноз павышэння рэгуляваных коштаў – 2021 у Беларусі
© Sputnik

МАРГ апублікаваў так званы "тарыфны сшытак", у якім адлюстраваны прыкладныя тэрміны росту рэгуляваных дзяржавай коштаў. У прыватнасці, гэта датычыцца праезду ў транспарце, квіткоў на цягнікі, чакаецца і чарговае "пацяжэнне" жыровак.

Згодна з прагнозам ведамства, падаражэць павінна адукацыя (як вышэйшая, так і сярэдне-спецыяльная), мабільная сувязь, электрасувязь, інтэрнэт, паслугі пошты, тытунёвая прадукцыя, алкаголь і шэраг іншых пазіцый.

Міністэрства пры гэтым удакладняе, што рашэнне па змяненні рэгуляваных цэн будзе прымацца, у прыватнасці, зыходзячы з эканамічнай сітуацыі ў краіне, інфляцыі і даходаў беларусаў.

32
Тэги:
інфаграфіка, цэны, прагноз, МАРГ, Беларусь, паслуга, тавар, падаражанне