Дзень танкіста пройдзе сёння ў Мінску

Дзень танкіста пройдзе сёння ў Мінску

11
На сцэне ў рамках Дня танкіста выступяць вядомыя расійскія, украінскія і беларускія музыкі, а хэдлайнер прыедзе з далёкай Каліфорніі.

МІНСК, 15 вер - Sputnik. Маштабны гарадскі фестываль, прысвечаны Дню танкіста, пройдзе сёння ў Мінску, перадае Sputnik.

Вялікае бясплатнае свята са знакамітымі артыстамі, пачастункамі і шматлікімі забаўкамі праходзіць у парку Перамогі не першы год: на мерапрыемства з'язджаюцца сотні тысяч чалавек, наведаць яго могуць усе жадаючыя.

Па словах арганізатараў, тут знойдуцца забавы для ўсёй сям'і (і самых юных гасцей), будуць працаваць вялікая гульнявая зона і фуд-корт.

На сцэне ў рамках Дня танкіста выступяць вядомыя расійскія, украінскія і беларускія музыкі, а хэдлайнер прыедзе з далёкай Каліфорніі: наведвальнікаў чакаюць выступы гуртоў "Звери", "Воплі Відаплясава" і The Offspring.

Чым заняцца на Дні танкіста-2019 у Мінску і якія музыкі тут выступяць - глядзіце ў афішы Sputnik.

11
Тэги:
Беларусь, Мінск, Дзень танкіста

Грамадства