Настаўніца і дзеці ў класе

Лукашэнка павіншаваў беларускіх настаўнікаў з прафесійным святам

67
(абноўлена 09:21 05.10.2019)
Як адзначыў прэзідэнт, беларускія педагогі абапіраюцца на традыцыі і духоўныя каштоўнасці нашага народа і вызначаюць заўтрашні дзень краіны, а таксама вядуць сваіх вучняў да вяршыняў ведаў, фармуюць асобы, выхоўваюць сапраўдных патрыётаў.

МІНСК, 5 кас - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі павіншаваў з Днём настаўніка педагагічных работнікаў краіны, пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дзень настаўніка ў Беларусі адзначаецца ў першую нядзелю кастрычніка. Напярэдадні свята прэзідэнт адзначыў, што праца выкладчыка вялікая і патрабуе сапраўднай высакароднасці і цярпення.

"Ваша праца патрабуе поўнай самааддачы, высакароднасці душы, цярпення і бязмежнай любові да дзяцей", - адзначаецца ў віншаванні.

Лукашэнка падкрэсліў, што нягледзячы на развіццё інфармацыйных тэхналогій, праца настаўнікаў незаменная.

"Мы жывем у дынамічны час: развіваецца навука, удасканальваюцца методыкі, абнаўляецца змест адукацыі. Аднак нават самыя сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі ніколі не заменяць жывых стасункаў з настаўнікам", - сказана ў віншавальным пасланні.

Прэзідэнт упэўнены, што беларускія педагогі абапіраюцца на традыцыі і духоўныя каштоўнасці нашага народа і вызначаюць заўтрашні дзень краіны, а таксама вядуць сваіх вучняў да вяршыняў ведаў, фармуюць асобы, выхоўваюць сапраўдных патрыётаў - грамадзян нашай Айчыны.

"Перакананы, што аўтарытэт і высокі статус настаўніка ў грамадстве - залог паспяховай будучыні дзяржавы. Дзякуй вам за высокі прафесіяналізм, вернасць абавязку і пакліканню", - гаворыцца ў віншаванні.

Лукашэнка пажадаў беларускім настаўнікам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту ім і іх сем'ям.

У розных школах Беларусі Дзень настаўніка адзначаюць у розныя дні: у некаторых - у пятніцу, а ў некаторых - у панядзелак. Пры гэтым традыцыйным застаецца віншаванне настаўнікаў кветкамі, цукеркамі, добрымі пажаданнямі і добрымі ацэнкамі з боку вучняў.

67
Тэги:
Віншаванні, Дзень настаўніка, Аляксандр Лукашэнка, Беларусь
Тэст-сістэмы для дыягностыкі новага каронавіруса

У Беларусі зарэгістравана 68850 выпадкаў каронавіруса

2
(абноўлена 14:40 09.08.2020)
Паправіліся і выпісаныя з медустаноў 64935 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ каронавірус.

МІНСК, 9 жні - Sputnik. У Беларусі зарэгістравана 68850 выпадкаў каронавіруса, аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя ў нядзелю.

Паводле статыстыкі профільнага ведамства на 9 жніўня, колькасць выпадкаў заражэння за суткі павялічылася ў краіне на 112.

"Паправіліся і выпісаныя 64 тысячы 935 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19", – паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

За мінулыя 24 гадзіны тых. хто паправіўся, стала больш на 191.

Колькасць смяротных выпадкаў за ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі Рэспублікі дасягнула 587-за суткі вырасла на два.

Сумарна ў Беларусі праведзена больш за 1 мільён 372 тысячы тэстаў на каронавірус.

Чытайце таксама:

2
Тэги:
каронавірус, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Беларусь
Тэмы:
Каронавірус COVID-19
Медык у клініка-дыягнастычнай лабараторыі

Колькасць выпадкаў заражэння каронавірусам у Беларусі перавысіла 68,6 тысячы

11
(абноўлена 15:13 07.08.2020)
Паправіліся і выпісаныя 64 200 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

МІНСК, 7 жні - Sputnik. Колькасць тых, хто захварэў на каронавірус у Беларусі перавысіла 68,6 тысячы чалавек, пра гэта паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя рэспублікі ў пятніцу.

"Зарэгістраваныя 68 тысяч 614 чалавек з станоўчым тэстам на COVID-19", - удакладнілі ў профільным ведамстве.

За суткі колькасць выпадкаў павялічылася на 111. Паправіліся і выпісаныя 64 тысячы 200 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19, іх за мінулыя 24 гадзіны стала больш на 444.

"За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 583 пацыента з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй", - праінфармавалі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Так, колькасць смяротных выпадкаў ўзрасла на тры. Сумарна на тэрыторыі краіны праведзена больш за 1 мільён 353 тысяч тэстаў.

Чытайце таксама:

11
Тэги:
Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, каронавірус, Беларусь
Тэмы:
Каронавірус COVID-19

Лукашэнка аб мітынгах апанентаў, каронавірусе і адносінах з Расіяй

0
(абноўлена 17:20 09.08.2020)
Прэзідэнт запэўнівае, што не можа назваць гэтую кампанію самай складанай - і нагадвае, што ў 2010 годзе таксама было нялёгка.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пагутарыў з прэсай на выбарчым участку. Кіраўнік дзяржавы пракаменціраваў дзеянні альтэрнатыўных кандыдатаў, іх праграму, а таксама мітынгі. Закрануў і акцыю Святланы Ціханоўскай у парку Дружбы народаў.

Журналісты ў размове з Лукашэнкам распыталі яго і пра каронавірус і ён прызнаў, што хвароба гэтая непрыемная.

Тэма беларуска-расійскіх адносінаў таксама была ў парадку дня.

"На усходзе ў нас вельмі моцныя дзве дзяржавы. Хочам мы, ці не хочам, мы з Расіяй заўсёды будзем супрацоўнічаць, будзем заўсёды разам, у залежнасці ад таго, наколькі Расія здольная на больш цеснае або менш цеснае супрацоўніцтва", – адзначыў прэзідэнт.

Лукашэнка падкрэсліў, што расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін запэўніў яго ў намерах будаваць братэрскія адносіны. Кароткую версію размовы прэзідэнта з журналістамі глядзіце на відэа.

0
Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, Выбары, Беларусь
Тэмы:
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020