Пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў

Пасол Расіі Мезенцаў возьме некалькі ўрокаў беларускай мовы

6
(абноўлена 16:32 11.10.2019)
Кіраўнік расійскай дыпмісіі па ўласнай ініцыятыве перавёў візітоўку на другую дзяржаўную мову ў Беларусі.

БРЭСТ, 11 кас - Sputnik. Некалькі ўрокаў беларускай мовы патрэбныя, каб зразумець яе падабенства і адрозненне ад рускай мовы, сказаў пасол Расіі Дзмітрый Мезенцаў, перадае карэспандэнт Sputnik.

Адказваючы на пытанне пра тое, ці праўда, што расійскі пасол прыступіў да вывучэння беларускай мовы, Дзмітрый Мезенцаў сказаў, што "пакуль не стаў вывучаць беларускую мову".

"Я вызначыўся з тым, што як мінімум 5-7 урокаў я абавязаны ўзяць, каб зразумець як арганізавана беларуская мова. Якія (у ёй - Sputnik) спражэнні, скланенні, якія ёсць адрозненні і падабенства з рускай мовай", - растлумачыў расійскі пасол.

Пасля чаго дадаў, што "зрабіў візітоўку на беларускай мове".

Кіраўнік расійскага дыппрадстаўніцтва ў пятніцу наведвае Брэсцкую вобласць. У рамках мерапрыемстваў Мезенцаў прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця помніка паэту Аляксандру Пушкіну.

Чытайце таксама:

6
Тэги:
Беларуская мова, Брэст, Дзмітрый Мезенцаў

Грамадства