Рамонтныя працы

Першае транспартнае кальцо дабудуюць у Мінску ў 2021 годзе

5
(абноўлена 09:29 14.10.2019)
Падрыхтоўчыя працы на завяршальным адрэзку пачнуцца ў сталіцы ў снежні, пад знос патрапіць 48 пабудоў.

МІНСК, 14 кас - Sputnik. Першае транспартнае кальцо ў беларускай сталіцы плануецца дабудаваць ў 2021 годзе, пра гэта распавёў галоўны інжынер ГП "Гардарбуд" Васіль Цібеж ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

Паводле яго слоў, работы на заключным участку ад праспекта Дзяржынскага да вуліцы Талстога пачнуцца ў снежні бягучага года.

Вуліцу Талстога плануюць пашырыць - за кошт гэтага мяркуецца разгрузіць аўтамабільны рух па праспектах Жукава і Дзяржынскага і затым прыступіць да рэканструкцыі самага доўгага пуцеправода ў сталіцы.

Цібеж адзначыў, што ў рамках гэтых работ пад знос трапляе 48 аб'ектаў гаспадарчых пабудоў, будынкаў і збудаванняў.

Таксама прадугледжана будаўніцтва абводнай галінкі з Брэсцкага напрамкі чыгункі, чыгуначнага пуцеправода.

Прадстаўнік "Гардарбуда" нагадаў, што ў цяперашні час ідуць работы па прадаўжэнні вуліцы Жукоўскага. Там маюць намер пабудаваць двухузроўневую транспартную развязку тыпу "поўны канюшынавы ліст" з падземнымі пераходамі, тратуарамі, безбар'ерным асяроддзем і веладарожкай.

Нагадаем, што ў пачатку кастрычніку па выніках рамонтных прац, пачатых у студзені бягучага года, быў адкрыты пуцеправод МКАД.

5
Тэги:
Беларусь, Транспарт, дарогі, Мінск

Грамадства