Кодэкс аб шлюбе і сям’і з'явіўся на беларускай мове

Кодэкс аб шлюбе і сям’і з'явіўся на беларускай мове

30
(абноўлена 15:26 29.10.2019)
Даручэнне аб перакладзе дакумента Аляксандр Лукашэнка даў у сакавіку падчас "Вялікай размовы з прэзідэнтам".

МІНСК, 29 кас - Sputnik. Кодэкс аб шлюбе і сям’і ў перакладзе на беларускую мову апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Заканадаўчы акт стаў першым дакументам, пераклад якога падтрымаў Экспертны савет па гэтым пытанні.

Рашэнне аб перакладзе было прынята яшчэ ў ліпені гэтага года, а адпаведнае даручэнне даў Аляксандр Лукашэнка падчас "Вялікай размовы з прэзідэнтам", якая прайшла 1 сакавіка. Пасля гэтага пры Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі быў створаны Экспертны савет па перакладах, у які ўвайшлі навукоўцы НАН, дэпутаты, прадстаўнікі Мінюста, Мінкульта, НПЦІ і незалежныя эксперты.

Таксама абмяркоўвалася магчымасць перакладу на беларускую мову Грамадзянскага і Выбарчага кодэкса.

Кодэкс аб сям'і і шлюбе быў прыняты ў 1999 годзе, у ім 25 раздзелаў, якія ўтрымліваюць больш за 240 артыкулаў. Выбарчы кодэкс прыняты ў 2000 годзе, у ім 29 раздзелаў, якія ўключаюць у сябе звыш 150 артыкулаў. Грамадзянскі кодэкс прыняты ў 1998 годзе, у ім больш за 70 кіраўнікоў.

Чытайце таксама:

30
Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, Беларусь, Беларуская мова
Вытворчасць вакцыны ад COVID-19 на фармацэўтычным заводзе

Мінздароўя Расіі заявіў аб пачатку вытворчасці вакцыны ад COVID

2
(абноўлена 15:09 15.08.2020)
Раней міністр Міхаіл Мурашка заяўляў, што першымі вакцыну атрымаюць тыя, хто працуе непасрэдна з інфіцыраванымі пацыентамі.

МІНСК, 15 жні - Sputnik. Вытворчасць вакцыны ад каронавіруснай інфекцыі, распрацаванай цэнтрам Гамалеі, пачалася ў Расіі, ужо гатовая першая партыя, пра гэта паведамілі ў прэс-службе расійскага Міністэрства аховы здароўя ў суботу.

"Пачата вытворчасць вакцыны ад новай каронавіруснай інфекцыі COVID-19, распрацаванай НДЦЭМ імя Гамалеі Міністэрства аховы здароўя Расіі", - сказана ў паведамленні профільнага ведамства.

Раней кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Міхаіл Мурашка заяўляў, што першымі вакцыну атрымаюць тыя, хто працуе непасрэдна з пацыентамі і з гуртамі рызыкі.

"Першую вакцыну атрымаюць у гэтым месяцы. Плануем адправіць ва ўсе рэгіёны, каб людзі ўбачылі. Вытворчасць ўжо пачалася", - сказаў ён і дадаў, што і сам плануе зрабіць прышчэпку.

Аб рэгістрацыі першай у свеце вакцыны ад COVID-19 Расія заявіла ў аўторак. Яна атрымала назву "Спадарожнік V", прайшла ўсе неабходныя праверкі і фармуе ўстойлівы імунітэт.

2
Тэги:
Вакцынацыя, Расія, каронавірус
Тэмы:
Каронавірус COVID-19
Затрыманні ў Мінску

Літва фінансава дапаможа пацярпелым падчас пратэстаў у Беларусі

18
(абноўлена 17:26 14.08.2020)
За некалькі дзён масавых акцый нязгодных з вынікамі выбараў былі затрыманыя каля сямі тысяч чалавек, людзі, якія выходзяць зараз на свабоду, распавядаюць пра жорсткасць прадстаўнікоў праваахоўных органаў.

МІНСК, 14 жні - Sputnik. Літва гатовая аказаць фінансавую дапамогу пацярпелым падчас пратэстаў у Беларусі, заявіў кіраўнік МЗС гэтай балтыйскай краіны Лінас Лінкявічус.

"Літва вырашыла вылучыць фінансавыя сродкі для аказання дапамогі пацярпелым падчас нядаўніх пратэстаў у Беларусі", - напісаў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства краіны на сваёй старонцы ў Twitter.

У пятніцу Лінкявічус таксама прапанаваў стварыць фонд ЕС для падтрымкі беларусаў, якія пакутуюць ад рэпрэсіяў, губляюць працу і свае даходы. На яго думку, умовы такога фонду могуць быць вызначаны ў найбліжэйшай будучыні.
Напярэдадні кіраўнік МЗС Літвы таксама заявіў, што Вільня гатовая і разглядае магчымасць прымаць на гуманітарных падставах беларускіх грамадзян, якія пакутуюць ад жорстка абыходжання. На гэтым тыдні вымушана была пакінуць Беларусь і пераехаць у Вільнюс кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская.

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі адбыліся 9 жніўня. Паводле звестак Цэнтрвыбаркама, на выбарах перамог Аляксандр Лукашэнка, за яго прагаласавалі больш за 80% выбаршчыкаў. Незадаволеныя агучанымі вынікамі людзі з вечара 9 жніўня выходзяць на вуліцы гарадоў. За час пратэстаў у Беларусі было затрымана каля сямі тысяч чалавек, у бальніцах апынуліся сотні чалавек, у тым ліку і супрацоўнікі праваахоўных органаў. Загінулі двое, адзін каля станцыі метро "Пушкінская" ў Мінску, другі - пасля затрымання ў Гомелі.

Пасля жорсткіх разгонаў пратэстуючых у першыя дні з заклікам спыніць гвалт пачалі выступаць медыкі і супрацоўнікі прадпрыемстваў. Напярэдадні міністр унутраных спраў Юрый Караеў папрасіў прабачэння за траўмы выпадковых людзей падчас акцый пратэсту. З мінскага ЦІП і турмы ў Жодзіна сталі адпускаць затрыманых, якія, сярод іншага, распавядаюць, пра жорсткі звароце да іх прадстаўнікоў праваахоўных органаў.

18
Тэги:
Беларусь, Літва
Тэмы:
Пратэсты пасля выбараў у Беларусі