Абследванне пацыента

Лукашэнка хоча аснасціць беларускіх урачоў не горш, чым замежных

9
(абноўлена 10:55 30.10.2019)
Папярэдзіў кіраўнік дзяржавы медыкаў і пра тое, што прастоі дарагой медыцынскай тэхнікі недапушчальныя.

МІНСК, 30 кас - Sputnik. Беларускіх урачоў неабходна аснасціць сучасным медыцынскім абсталяваннем, такую задачу паставіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы наведвае ў сераду Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава. Тут ён азнаёміцца не толькі з работай цэнтра, але і заслухае даклад аб развіцці сістэмы аховы здароўя ў цэлым.

"Галоўнае - аснасціць сучасным медыцынскім абсталяваннем і тэхнікай урачоў. Каб урачы мелі самае сучаснае абсталяванне. Трэба зрабіць, каб наш урач быў абсталяваны так, як замежны. І не дай бог, у наступным годзе дзесьці будзе прастойваць нейкая дарагая тэхніка" , - папярэдзіў прэзідэнт.

Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Уладзімір Каранік у сваю чаргу адзначыў, што колькасць урачоў у рэспубліцы павялічваецца, і патрэбы сістэмы ў спецыялістаў закрыюць у бліжэйшы час.

"Па заробку тэндэнцыю пераламалі. Думаю, кадры мы ўтрымаем", - упэўнены Каранік, яго словы перадала БелТА.

Сярэднія заробкі ў ахове здароўя ў мінулым месяцы склалі 935,7 рубля, пры гэтым у дактароў яна была на узроўні ў 1506,8 рубля, сярэдняга медперсаналу - 937,7 (сумы да выплаты падаткаў).

Каб не было чэргаў

Закрануў кіраўнік дзяржавы і праблему чэргаў на правядзенне аперацый у РНПЦ.

"Хіба гэта парадак, што па два-тры месяцы людзі стаяць у чарзе, і празрыстасці ў чарзе не?" - спытаў прэзідэнт.

Лукашэнка адзначыў, што напярэдадні яго наведвання цэнтра тут пабывалі супрацоўнікі Камітэта дзяржкантролю, якія ў гутарках з урачамі і пацыентамі выявілі існуючыя праблемы медустановы.

Урачы не толькі з'язджаюць, але і прыязджаюць

Як прызнаўся сам прэзідэнт, ён не асоба заклапочаны тым, што беларускія ўрачы будуць міграваць у іншыя краіны.

"Вазьміце, колькі прыязджае да нас у клінікі не толькі нашых суайчыннікаў з Ізраіля, а проста ўрачоў, якія там выраслі. Яны валодаюць пэўнымі навыкамі і прыязджаюць да нас на некаторы час. З Амерыкі вельмі шмат, асабліва па сардэчна-сасудзістых захворванням", - адзначыў Лукашэнка.
Выказаўся прэзідэнт і пра заробкі ў медыцыне. Паводле яго слоў, урачы ў рэспубліцы "не багатыя, але і не бядуюць".

"Мы, вядома, будзем прытрымлівацца гэтай лініі, і да 2025 года ў нас будзе падвойны заробак у дактароў", - запэўніў ён.

9

Грамадства