Міністр аховы здароўя РФ Вераніка Скварцова

Беларусы змогуць лячыцца ва ўнікальным расійскім анкацэнтры

6
(абноўлена 13:23 12.11.2019)
Па словах кіраўніка расійскага Міністэрства аховы здароўя, Беларусі і Расіі важна супрацоўнічаць у сферы анкалогіі.

МІНСК, 12 ліс - Sputnik. Новы цэнтр пратоннай тэрапіі ў расійскім Дзімітраўградзе будзе аказваць дапамогу і беларусам, заявіла ў аўторак у Мінску міністр аховы здароўя РФ Вераніка Скварцова.

Сумесная калегія міністэрстваў аховы здароўя Беларусі і Расіі праходзіць у аўторак у Мінску.

Кажучы аб напрамках супрацоўніцтва, Скварцова адзначыла, што міністэрства "вельмі цікавіць напрамак анкалогіі".

Паводле яе слоў, у гэтым кірунку трэба супрацоўнічаць пераходзячы да персаніфікаванага падыходу.

Перспектыўным Скварцова назвала і супрацоўніцтва ў радыядыягностыцы і радыятэрапіі, а таксама ў пратонных тэхналогіях. Яна нагадала аб нядаўна адкрытым унікальным пратоным цэнта ў Дзімітраўградзе. "Новы цэнтр будзе аказваць дапамогу і пацыентам з Беларусі", - падкрэсліла міністр.

У цэлым жа, па словах Скварцовай, супрацоўнічаюць краіны па многіх напрамках, а грамадзяне і Беларусі, і Расіі атрымліваюць медыцынскую дапамогу.

6
Тэги:
Медыцына і здароўе, Расія, Беларусь

Грамадства