Салдаты тэрміновай службы

Тыя, хто адслужылі ў арміі, могуць атрымаць зніжкі на навучанне і лячэнне

16
(абноўлена 09:31 13.11.2019)
Да службы ў войску беларусаў матывуюць не толькі ільготамі на жыллё, але і зніжкай пры атрыманні платнай адукацыі.

МІНСК, 13 ліс - Sputnik. Маладым людзям, якія адслужылі ў войску, дадуць магчымасць атрымаць зніжку на платнае навучанне, але пры выкананні пэўных умоў, заявіў міністр абароны Андрэй Раўкоў на семінары для кіраўнікоў рэспубліканскіх СМІ, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны.

Паводле яго слоў, у наступным годзе будзе працягваць сваё развіццё сістэма сацабароны вайскоўцаў тэрміновай службы.

Плануецца вырашыць пытанне з "прадастаўленнем скідак на навучанне на платнай аснове ў дзяржаўных установах адукацыі пры ўмове атрымання па ўсіх прадметах адзнак не ніжэй за шэсць балаў".

Прапрацоўваецца магчымасць прадастаўлення першачарговага права на абслугоўванне ў дзяржарганізацыях аховы здароўя і 25-працэнтнай скідкі на платныя медпаслугі для тых, хто атрымаў траўмы (ранення, кантузіі) пры праходжанні тэрміновай ваеннай службы.

Акрамя гэтага, за членамі сем'яў ваеннаслужачых, якія праходзяць тэрміновую ваенную службу, будзе захоўвацца права карыстання жылымі памяшканнямі дзяржаўнага жылога фонду ў інтэрнаце, прадастаўленымі вайскоўцам у сувязі з працоўнымі адносінамі, на ўвесь перыяд тэрміновай службы.

Праект прававога акта будзе ўнесены на разгляд прэзідэнта да канца гэтага года.

16
Тэги:
войска, Беларусь
Тэмы:
Закон аб адтэрміноўцы: апошнія навіны (24)
Дзяўчына ў ахоўнай масцы пакуе падарункі ў гандлёвым цэнтры Дана Мол у Мінску

Міністр працы распавяла, як змянілася ў Беларусі занятасць з-за пандэміі

3
(абноўлена 10:38 06.07.2020)
Сітуацыя на рынку працы Беларусі "дастаткова кіраваная", беларускія лічбы значна ніжэйшыя за ўзровень скарачэнняў, якія сёння назіраюцца на сусветным рынку, перакананая міністр.

МІНСК, 6 ліп - Sputnik. Колькасць занятых у эканоміцы знізілася за апошні час, паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч ў эфіры тэлеканала СТБ.

Паводле яе слоў першыя тры месяцы года былі стабільнымі.

"Змены пайшлі ўжо ў красавіку-маи. Мы гэта вельмі добра бачым, праглядалася гэтая праблема. Калі паглядзець за пяць месяцаў, то па занятых у эканоміцы - тэмп 99,8 працэнта. Гэта значыць на 0,2 адсоткі колькасць занятых у эканоміцы знізілася", - адзначыла Касцевіч.

Разам з тым, міністр лічыць, што сітуацыя на рынку працы Беларусі "дастаткова кіраваная". Ва ўсякім разе, беларускія лічбы значна ніжэйшыя за ўзровень скарачэнняў, якія сёння назіраюцца на сусветным рынку.

"Наймальнікі не ўжывалі актыўна такую меру, як масавае звальненне людзей альбо наогул звальненне людзей па неабгрунтаваных прычынах", - адзначыла міністр працы і сацыяльнай абароны.

Па дадзеных праверак 288 арганізацый сярэдняга і буйнога бізнесу міністэрства не выявіла масавых парушэнняў, былі зафіксаваныя толькі адзінкавыя выпадкі парушэння нормаў Працоўнага кодэкса.

Разам з тым, на прадпрыемствах усё часцей здараюцца прастоі, уводзіцца скарочаны рэжым працы. Касцевіч перакананая, што наймальнікі выбіраюць гэтыя меры, каб захаваць працоўныя калектывы.

"У маи вымушаная няпоўная занятасць вырасла ў чатыры разы. Так, гэта вялікі рост, але самае галоўнае для чалавека - тое, што ён захаваў працоўнае месца, самае галоўнае для наймальніка - ён захаваў прафесійныя кадры, якія вельмі складана знайсці на рынку працы", - адзначыла Касцевіч.

3
Тэги:
Беларусь, Ірына Касцевіч, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь
Перад ЦТ

ЦТ па замежных мовах пройдзе сёння ў Беларусі

5
(абноўлена 09:26 06.07.2020)
У адзін дзень абітурыенты будуць здаваць іспыт па англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай і кітайскай мовах.

МІНСК, 6 ліп - Sputnik. Цэнтралізаванае тэсціраванне (ЦТ) па замежных мовах пройдзе сёння ў Беларусі ў адпаведнасці з графікам, размешчаным Рэспубліканскім інстытутам кантролю ведаў (РІКВ).

Цэнтралізаванае тэсціраванне - асноўны этап уступнай кампаніі: абітурыенты здаюць выпрабаванні па выбраных прадметах, а затым з сертыфікатамі ЦТ і атэстаты падаюць дакументы ў прыёмныя камісіі ВНУ.

У панядзелак абітурыенты будуць здаваць ЦТ па замежных мовах. Па агульнай колькасці зарэгістраваных гэты прадмет традыцыйна ўваходзіць у тройку самых папулярных, пасля рускай мовы і матэматыкі.

Абітурыенты здаюць іспыт па англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай і кітайскай мовах. З-за таго, што ЦТ праводзіцца ў адзін дзень, у тых, хто паступае ёсць магчымасць выбраць толькі адну мову для тэсціравання, нават калі яны вывучалі две і больш.

Здаваць ЦТ па замежных мовах трэба не толькі будучым філолагам і лінгвістам, але і многім іншым - напрыклад, тым, хто хоча займацца маркетынгам або эканомікай.

Стартуе ЦТ, як і заўсёды, у 11:00. Абітурыенты абавязкова павінны браць з сабой чорную гелевую асадку, пашпарт і спецыяльны пропуск у пункт правядзення тэсціравання.

У 2020 годзе з-за сітуацыі з каронавірусам улады вырашылі пачаць ЦТ пазней чым звычайна. Завершыцца тэсціраванне 16 ліпеня выпрабаваннем па сусветнай гісторыі, а да 21 ліпеня тэст змогуць здаць тыя, хто прапусціў яго ў асноўныя дні па ўважлівых прычынах.

Вынікі цэнтралізаванага тэсціравання, як правіла, з'яўляюцца на працягу дзесяці дзён з моманту здачы, аднак усё залежыць ад таго, якая колькасць людзей праходзіла выпрабаванні. Такім чынам, вынікаў ЦТ па біялогіі можна чакаць да 12 ліпеня - хутчэй за ўсё, яны будуць крыху раней.

5
Тэги:
Уступная кампанія, ЦТ, Беларусь
Тэмы:
Абітурыент - 2020
Як святкуюць Купалле ў Беларусі

Як святкуюць Купалле ў Беларусі

1227
(абноўлена 10:28 06.07.2020)
Старажытнае свята адзачаецца ў час летняга сонцастаяння, калі прырода квітнее, а цёплыя ночы – самыя кароткія.

Купалле, якое святкуецца ў ноч з 6 на 7 чэрвеня, вядома як свята ўшанавання сонца і жыватворных сіл прыроды з даўніны, але з прыходам хрысціянскай традыцыі на беларускія землі яно набыла шэраг дадатковых сэнсаў. У выніку свята супала з днём нараджэння Іаана Хрысціцеля – назва "Купалле" асацыявалася са словам "купаць", "апускаць у ваду", як пры абрадзе хрышчэння. Так старажытнае Купалле ператварылася ў Івана Купалу.

Лекавыя зёлкі і варожбы на вянках

Рыхтавацца да святочнай ночы пачыналі ад самай раніцы: дзяўчыны і жанчыны ішлі ў поле, спявалі абрадавыя песні і збіралі зёлкі, якія ў гэты дзень нібыта набывалі не толькі лекавыя, але і магічныя ўласцівасці. Гаючыя зёлкі звычайна свяцілі ў царкве. Дадому іх прыносілі цэлымі снапамі, упрыгожвалі хату, пакідалі сушыцца і, канешне, плялі вянкі з кветак.

Купалле ў Ракаве 2019
© Sputnik Альфрэд Мікус
Дзяўчыны і жанчыны ішлі ў поле, спявалі абрадавыя песні і збіралі зёлкі

На вянках варажылі: дзяўчыны кідалі іх у ваду і глядзелі, да якога берага паплыве вянок – туды і замуж пойдзе. Далучаліся да варажбы і хлопцы: пара разам кідала вянкі ў ваду: калі яны плылі побач, у сям'і ўсё будзе добра, калі ж адплывалі адзін ад аднаго – ладу не будзе.

Дрэнным знакам лічылася, калі вянок тануў – гэта лічылася прадвесцем цяжкай хваробы або нават смерці.

Купальскае вогнішча

Пакуль дзяўчыны плялі вянкі, хлопцы збіралі дровы і салому для вогнішча. Яго запальвалі звычайна каля вялікага дрэва, на беразе ракі, побач з полем, на выгане або нават на галоўнай плошчы мястэчка, калі яно было вялікім.  

З купальскім вогнішчам звязаныя цікавыя абрады. Так, лічылася, што калі пераскочыць праз яго, можна ачысціцца ад усяго дрэннага, што накапілася на працягу года. Калі пара пераскочыць вогнішча, узяўшыся за рукі, яны ўжо ніколі не расстануцца.

Скакалі праз вогнішча і дзяўчаты, каб паваражыць на замужжа: калі да спадніцы прычэпіцца некалькі іскарак, хутка да яе прыедуць сваты. Агонь купальскага вогнішча прыносілі да сябе і запальвалі ад яго печ, каб захаваць часцінку яго дабраславення.

Вакол вогнішча вадзілі карагоды, пелі купальскія песні, а калі станавілася зусім цёмна, ішлі шукаць папараць-кветку.

Разумець звяроў і птушак і знайсці ўсе скарбы

Магічная кветка, па ўяўленнях беларусаў, магла дапамагчы таму, хто знойдзе яе, размаўляць з усімі звярамі і птушкамі, а таксама адкрые яму, дзе схаваныя старажытныя скарбы. Квітнее яна толькі адну ноч у годзе – на Купалле, і да таго ж – усяго некалькі секунд. Знайсці яе вельмі няпроста, ды і не кожнаму яна даецца ў рукі.  

Раніцай дзяўчыны ішлі умывацца расой – лічылася, што яна надоўга захавае прыгажосць.

1227
Тэги:
Купалле
Тэмы:
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў