Будынак МЗС Беларусі

Беларуская дэлегацыя прыме ўдзел у цырымоніі перапахавання Каліноўскага

25
(абноўлена 09:08 19.11.2019)
Дэлегацыю Беларусі ўзначаліць намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка.

МІНСК, 18 ліс - Sputnik. Беларуская дэлегацыя возьме ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі перапахавання удзельнікаў паўстання 1863 года, паведамілі ў беларускім МЗС.

Цырымонія пройдзе 22 лістапада ў Вільні.

"Сумесная гісторыя патрабуе сумесных намаганняў. Мы рады, што такое разуменне ёсць з абодвух бакоў. Мы былі рады прыняць гэтае запрашэнне. Дэлегацыю нашай краіны на мерапрыемстве ўзначаліць намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка", - паведамілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.

У 2019 годзе пасольства Беларусі ў Літве кантактавала па гэтым пытанні з літоўскім бокам, абмяркоўваліся арганізацыйныя і тэхнічныя пытанні правядзення цырымоніі пахавання, а таксама забеспячэнне прысутнасці беларускай мовы на мемарыяльных дошках.

Наш чалавек нашай дзяржавы

У нядзелю, выступаючы перад журналістамі на выбарчым участку, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў неадназначнай асобу Каліноўскага, аднак прызнаў, што "гэта наш чалавек нашай дзяржавы".

Раней кіраўнік МЗС Уладзімір Макей заяўляў, наша краіна на цырымоніі перапахавання астанкаў Каліноўскага і іншых удзельнікаў паўстання павінна быць прадстаўлена "на высокім узроўні, гэта вельмі важная падзея для гісторыі Беларусі".

Як Беларусь і Літва разам працавалі

Прадстаўнікі пасольства Беларусі ў Літве наведалі месца археалагічных раскопак на гары ў Вільні яшчэ ў 2017 годзе. У тым жа годзе быў таксама прайшоў шэраг сустрэч беларускіх дыпламатаў з літоўскі навукоўцамі і экспертамі.

У ліпені 2019 года Следчы камітэт Беларусі правёў эксгумацыю месца магчымага пахавання астанкаў брата Кастуся Каліноўскага - Віктара Каліноўскага - у горадзе Свіслач.

Па запрашэнні Беларусі прадстаўнікі Літвы наведалі месца правядзення работ. Цяпер будзе магчыма параўнаць вынікі ДНК экспертыз. Гэта можа дазволіць пацвердзіць, што знойдзеныя ў Вільні астанкі сапраўды належаць Кастусю Каліноўскаму.

25
Тэги:
Кастусь Каліноўскі, Беларусь, Літва, МЗС Беларусі
Вада на кухні, архіўнае фота

Мінчане патрабуюць перавесці ўвесь горад на артэзіянскія крыніцы вады

1
(абноўлена 10:12 09.07.2020)
Аўтары петыцыі нагадваюць пра дзве дзяржпраграмы, па якіх сталіцу ўжо павінны былі перавесці на падземныя крыніцы водазабеспячэння.

МІНСК, 9 ліп - Sputnik. Мінчане запусцілі анлайн-петыцыю з патрабаваннем перавесці ўсе сталічныя дамы на артэзіянскія крыніцы вады, пад зваротам ужо падпісаліся больш за тысячу чалавек.

Пытанне з якасцю водазабеспячэння паўстала ў Мінску асабліва востра ў чэрвені, калі з-за надзвычайнага здарэння ў сотняў тысяч жыхароў Маскоўскага і Фрунзенскага раёнаў пацякла "брудная вада". Праблема з'явілася з-за непаладак у сістэмах ачысткі - гэтыя раёны атрымліваюць ваду з наземных крыніц у адрозненне ад іншай частцы сталіцы, перакладзенай на артэзіянскія.

Жыхары Мінска запусцілі спецыяльную анлайн-петыцыю з патрабаваннем перавесці ўвесь горад на падземныя крыніцы вады.

"... настойліва просім рэалізаваць да канца раней узгоднены праект змены водазабеспячэння гэтых раёнаў (у рамках зацверджаных дзяржпраграм па водазабеспячэнню і водаадвядзенню "Чыстая вада" горада Мінска на 2011-2015 гады і "Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе" на 2016-2020 гады), а менавіта перавод г. Мінска на артэзіянскае водазабеспячэнне", - гаворыцца ў звароце.

Аўтары нагадваюць пра шэраг прынятых рашэнняў і дзяржпраграм, па якім увесь горад ужо павінен быў быць пераведзены на артэзіянскія крыніцы.

"Лічым, што пасля апошняга здарэння з вадой, таго, што адбылося 24 чэрвеня 2020, у выніку якога каля 800 тысяч чалавек адчулі істотныя праблемы з якасцю і недахопам пітной вады, а гэта прыблізна 8% ад колькасці насельніцтва ўсёй рэспублікі, гэтае пытанне мае першачарговае значэнне, таму патрабуем ўключыць фінансаванне праекта аб 100 працэнтным пераводзе водазабеспячэння Мінска на падземныя крыніцы пры фарміраванні рэспубліканскага і мясцовых (Мінска і Мінскай вобласці) бюджэтаў бліжэйшых гадоў", - заклікалі аўтары.

Заяўнікі таксама папрасілі праінфармаваць аб стадыі рэалізацыі праекта па пераводзе на падземныя крыніцы, а таксама паведамляць пра этапы яго імплементацыі.

Пад зваротам ужо падпісаліся больш за тысячу чалавек.

1
Тэги:
Мінск
Абітурыенты здаюць ЦТ

Сталі вядомыя вынікі ЦТ па рускай мове

6
(абноўлена 17:12 08.07.2020)
З-за масавасці абітурыенты сёлета здавалі цэнтралізаванае тэсціраванне па рускай мове два дні.

МІНСК, 8 ліп - Sputnik. Вынікі цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ) па рускай мове сталі вядомыя днём у сераду, паведамляе Sputnik.

Першымі вынікі ЦТ напярэдадні даведаліся абітурыенты, якія здавалі іспыт па беларускай мове. Як высветліў Sputnik, у цэлым рабяты паказалі лепшы вынік, чым годам раней.

Бліжэй да вечара серады з'явіліся і вынікі па самым масавым прадмеце - рускай мове. Першымі свае балы даведаліся абітурыенты, падпісаныя на смс-рассылку. Неўзабаве яны будуць загружаныя і на сайт Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ).

Як даведацца вынікі ЦТ - чытайце ў матэрыяле Sputnik.

З-за масавасці абітурыенты сёлета здавалі цэнтралізаванае тэсціраванне па беларускай мове два дні. У цэлым на выпрабаванне ў 2020-м запісаліся 52660 чалавек.

Цэнтралізаванае тэсціраванне - асноўны этап уступнай кампаніі: абітурыенты здаюць выпрабаванні па выбраных прадметах, а затым з сертыфікатамі ЦТ і атэстаты падаюць дакументы ў прыёмныя камісіі ВНУ. Выдача сертыфікатаў ЦТ пачнецца 24 ліпеня.

6
Тэги:
Беларусь, Уступная кампанія, ЦТ