Уборка пшаніцы

Лукашэнка павіншаваў гродзенскіх аграрыяў з "Дажынкамі-2019"

11
(абноўлена 12:40 23.11.2019)
Як адзначыў прэзідэнт, Гродзенская вобласць унесла ў рэспубліканскі каравай амаль 1,5 мільёна тон збожжа і знаходзіцца на вядучых пазіцыях у краіне па большасці сельскагаспадарчых паказчыкаў.

МІНСК, 23 ліс - Sputnik. Абласны фестываль-кірмаш "Дажынкі-2019" пройдзе сёння ў Смаргоні. Віншаванне ўдзельнікам і гасцям свята накіраваў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Аграрыяў нездарма называюць соллю зямлі. Вы абралі сваёй прафесіяй цяжкую, але ганаровую сялянскую працу. Плёнам гэтай працы багацее наша Беларусь", - адзначыў прэзідэнт.

Лукашэнка канстатаваў, што Гродзенская вобласць унесла ў рэспубліканскі каравай амаль 1,5 мільёна тон збожжа. Гэты рэгіён знаходзіцца на вядучых пазіцыях у краіне па большасці сельскагаспадарчых паказчыкаў.

"Цёплых слоў падзякі заслугоўваюць ўсе, хто самааддана любіць родную зямлю і працуе на агульны годны вынік: спецыялісты, занятыя ў жывёлагадоўлі і раслінаводстве, навукоўцы-селекцыянеры, механізатары, працаўнікі сэрвісных службаў, транспартных і перапрацоўчых прадпрыемстваў", - сказана ў віншаванні.

Прэзідэнт упэўнены, што аграпрамысловы комплекс Гродзенскай вобласці можа і далей паспяхова вырашаць важныя задачы, якія стаяць перад вобласцю, а таксама перадаваць традыцыі новым пакаленням працаўнікоў вёскі і плённа працаваць на карысць Беларусі і яе народа.

11
Тэги:
Дажынкі, Гродзенская вобласць, Аляксандр Лукашэнка

Грамадства