Праязныя на 30 і 60 хвілін могуць з'явіцца ў транспарце Мінска

Праязныя на 30 і 60 хвілін могуць з'явіцца ў транспарце Мінска

5
(абноўлена 09:03 26.11.2019)
За гэты час пасажыр зможа зрабіць неабмежаваную колькасць перасадак, але павінен дабрацца да месца прызначэння, пакуль не завяршыцца час дзеяння праязнога.

МІНСК, 26 ліс - Sputnik. Магчымасць увядзення кароткатэрміновых праязных білетаў разглядаюць у "Мінсктрансе", паведамляе агенцтва "Минск-новости".

Пакуль разглядаецца магчымасць увядзення праязных тэрмінам на 30 і 60 хвілін. Яны будуць разлічаны на кароткатэрміновыя паездкі - за час дзеяння праязнога білета можна будзе здзейсніць неабмежаваную колькасць перасадак, але дабрацца да месца прызначэння пажадана да завяршэння тэрміну дзеяння білета.

Такая форма праязных квіткоў (на прадпрыемстве яшчэ не вызначыліся, пластыкавыя яны будуць або папяровыя), будзе зручная для гасцей сталіцы і тых, хто карыстаецца грамадскім транспартам зрэдку.

Раней "Мінсктранс" паведамляў, што ў 2020 годзе ў Мінску з'явяцца тэрміналы для папаўнення праязных і продажу талонаў, што дазволіць з часам зачыніць каля 160 кіёскаў.

5
Тэги:
Транспарт, Беларусь, Мінск

Грамадства