Нормы спажывання вады ў Мінску хочуць паменшыць у 4 разы

Нормы спажывання вады ў Мінску хочуць паменшыць у 4 разы

10
(абноўлена 09:09 27.11.2019)
Спецыялісты Мінскводаканала перакананыя, што нормы спажывання, якія дзейнічаюць у горадзе, устаноўленыя яшчэ ў 2003 годзе, даўно не адпавядаюць сённяшнім запатрабаванням.

МІНСК, 27 ліс - Sputnik. Нормы спажывання вады ў Мінску плануюць паменшыць у 4 разы, з такой прапановай выступіў Мінскводаканал, паведамляе агенцтва "Мінск-Новости".

Дзеючыя цяпер у горадзе нормы спажывання былі ўсталяваныя яшчэ ў 2003 годзе. Яны не адказваюць дакладнасці і паўнаце ўліку расходу вады, лічыць начальнік Цэнтра па разліку са спажыўцамі "Вадазбыт" Мінскводаканала Васіль Ананіч.

Дзеючы ў жылым фондзе нарматыў для аказання жыллёва-камунальных паслуг і тэхнічнага абслугоўвання ў 12 літраў на 1 квадратны метр спецыялісты Мінскводаканала прапануюць знізіць у 4 разы - да 3 літраў на 1 квадратны метр.

Плануецца таксама перагляд нарматываў спажывання вады для насельніцтва, але як яны зменяцца, пакуль не паведамляецца.

10
Тэги:
ЖКГ, Мінск

Грамадства