Галоўны ўваход у будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пагадненне аб супрацоўніцтве падпісалі БПЦ і Мінінфарм Беларусі

18
(абноўлена 12:59 29.11.2019)
Мітрапаліт Павел выказаў упэўненасць у тым, што дзеючыя пагаднення працуюць і пажадаў, каб яны і ў далейшым былі плённымі.

МІНСК, 29 ліс - Sputnik. Падпісанне абноўленага Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Беларускай праваслаўнай царквой і Міністэрствам інфармацыі Беларусі прайшло ў Мінску ў пятніцу, паведамляе Sputnik.

Пятыя Беларускія Калядныя чытанні з галоўнай тэмай "Вялікая перамога: Спадчына і спадчыннікі" праходзяць 29-30 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Як адзначыў кіраўнік БПЦ мітрапаліт Павел, даволі сімвалічна, што падпісанне пагаднення адбылося менавіта ў Нацыянальнай бібліятэцы.

"Мы ўсе бачым, які адбыўся прагрэс (...), але, што б мы ні казалі пра дасягненні навукі і тэхнікі, крыніцай ведаў для сучасных людзей усё роўна застаецца кніга. І ў гэтым свеце кніг, у гэтым крыніцы ведаў - у нашай Нацыянальнай бібліятэцы - мы падпісваем сёння гэта пагадненне, гэта вельмі сімвалічна і знакава", - лічыць ён.

Мітрапаліт Павел выказаў упэўненасць у тым, што дзеючыя пагаднення працуюць і пажадаў, каб яны і ў далейшым былі плённымі і дасягалі "прыкметнага поспеху".

"Хочацца пажадаць, каб разам мы ішлі па жыцці, дапамагаючы адзін аднаму (...). Я сардэчна дзякую вам за падпісанне цяперашняга пагаднення", - дадаў кіраўнік БПЦ.

Нагадаем, раней у прэс-службе Беларускай праваслаўнай царквы паведамлялі, што падчас форуму запланаваны шэраг выстаў, канцэртных выступаў.

18
Тэги:
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Мітрапаліт Павел, Мінск
Медыкі дастаўляюць пацыента да медыцынскага верталёту ў бальніцы Эміля Мюлера ў Мюлузе, Усходняя Францыя

Беларусь атрымае больш за мільён долараў на барацьбу з каронавірусам

79
(абноўлена 13:40 28.03.2020)
Беларусы таксама дапамагаюць у бядзе: на дабрачынны рахунак Міністэрства аховы здароўя за некалькі дзён перакладзена больш за 550 тысяч рублёў, размяркоўваць сродкі будзе спецыяльная камісія ў анлайн-рэжыме.

МІНСК, 28 сак - Sputnik. ЗША накіруе Беларусі 1,3 мільёна долараў на барацьбу з каронавірусам, а менавіта - на ўмацаванне лабараторных сістэм і эпідэміялагічнага нагляду з мэтай актывізацыі выяўлення выпадкаў заражэння COVID-19.

Сакратар дзярждэпартамэнту Майкл Пампеа паведаміў у Twitter, што ўсяго ЗША на надзвычайную медыцынскую і гуманітарную дапамогу ў барацьбе з каронавірусам для розных краін выдзеліць 274 мільёны долараў.

Нагадаем, раней Сусветны банк заявіў аб гатоўнасці выдзеліць нашай краіне экстранае фінансаванне для набыцця прадметаў медыцынскага прызначэння ў сувязі з распаўсюджваннем каронавіруса. Аб'ём дапамогі пакуль не названы.

Таксама са сродкаў рэспубліканскага бюджэту Беларусі напярэдадні на фінансаванне расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі было выдадзена 2 351 413 рублёў на мерапрыемствы па папярэджанні завозу і распаўсюджвання інфекцыі, выкліканай каронавірусам.

Міжнародная ўзаемадапамога ў гэтыя дні не спыняецца. Так, Расія перадала краінам СНД, у тым ліку Беларусі, неабходную колькасць расійскіх тэст-сістэм для вызначэння 2019-nCoV. Больш за тысячу панэляў для пастаноўкі экспрэс-тэстаў нам перадаў Кітай.

Беларускія медыкі таксама паведамляюць аб узаемадзеянні з калегамі з Кітая і Італіі, з якімі рэгулярна праводзяць тэлемасты. Расія дапамагае Беларусі цяпер і ў яшчэ адной важнай праблеме - вывазе турыстаў з розных краін.

Чытайце таксама:

79
Тэги:
каронавірус, Беларусь, ЗША
Тэмы:
Успышка каронавіруса з Уханя
Жалобныя гваздзікі

Страта ў сям'і Васіля Раінчыка - пайшоў з жыцця адзіны сын

54
Адзіны сын мастацкага кіраўніка "Верасоў" Сяргей Раінчык памёр ўсяго праз некалькі дзён пасля свайго дня нараджэння. Яму было 48 гадоў.

МІНСК, 28 сак - Sputnik. Памёр Сяргей Раінчык, сын нязменнага кіраўніка ансамбля "Верасы" Васіля Раінчыка, пра гэта пішуць сябры Сяргея і яго маці Ірына Цвяткова ў сацсетках.

Прафесар, доктар гістарычна навук Пётр Лысенка
© Sputnik / Марина Серебрякова

Блізкія ўспамінаюць Сяргея як "неверагодна адоранага і музычнага" чалавека. Як мяркуецца, у музыкі спынілася сэрца.

Літаральна напярэдадні 23 сакавіка Сяргея віншавалі з днём нараджэння. Яму споўнілася 48 гадоў.

"Ён толькі нядаўна адзначыў свой дзень нараджэння... Светлага і лёгкага шляху ў свет душ", - выказала свае спачуванні адной з першых Алёна Ланская.

Сяргей Раінчык, як і бацька, стаў музыкам. З самага дзяцінства ён ездзіў з бацькам на гастролі і выступаў, вучыўся ў музычнай школе гранню на флейце і фартэпіяна. Таксама Сяргей быў кандыдатам у майстры спорту па каратэ.

"Сяргей быў для мяне не проста таленавітым музыкантам і маім першым вучнем па каратэ у тыя 90-я, але і проста добрым спагадным чалавекам", - напісаў Альберт Скараход.

Сяргей Раінчык працаваў гукарэжысёрам у Моладзевым тэатры эстрады, таксама разам з мамай быў музычным кіраўніком адроджанага праекта "Верасы". Акрамя гэтага Сяргей займаўся аранжыроўкай песень для беларускіх артыстаў.

У музыкі застаўся сын Васіль, якому 23 гады.

Словы смутку і спачуванні на старонках сацсетак выказваюць сябры сям'і Васіля Раінчыка і Ірыны Цвятковай, прадстаўнікі беларускага і расійскага шоу-бізнесу.

Час і месца пахавання блізкія пакуль не паведамілі.

54
Тэги:
Смерць публічных людзей, Васіль Раінчык, Беларусь
Будынак міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь

МЗС просіць беларусаў, якія захраслі за мяжой, паведаміць пра сябе на сайце

2
(абноўлена 22:56 28.03.2020)
Інфармацыю можна пакінуць на сайце МЗС у раздзеле "Каронавірус", запоўніўшы спецыяльную форму.

МІНСК, 29 сак - Sputnik. Міністэрства замежных спраў размясціла форму для грамадзян Беларусі, якія жадаюць вярнуцца на радзіму, паведамляе Sputnik.

Форма, якую прапаноўваюць запоўніць беларусам, якія апынуліся ў краінах з закрытымі межамі, размешчана ў раздзеле "Каронавірус".

У ёй трэба пазначыць асабістыя дадзеныя, кантакты, інфармацыю аб наяўнасці візы, білетаў і іншых дакументаў.

Звесткі аб грамадзянах дапамогуць дыпламатам абагульніць інфармацыю аб тых, хто мае патрэбу ў дапамозе і прыняць канкрэтныя меры падтрымкі.

Форму для запаўнення можна знайсці тут.

Нагадаем, для прадухілення распаўсюджвання каронавіруса многія краіны свету абвясцілі пра закрыццё межаў і спынілі транспартныя зносіны. З некаторых да гэтага часу не змаглі вярнуцца грамадзяне Беларусі.

Па апошніх дадзеных, беларускія дыпламаты дапамаглі амаль пяці тысячам беларусам вярнуцца на радзіму.

2
Тэги:
каронавірус, Беларусь, МЗС Беларусі
Тэмы:
Успышка каронавіруса з Уханя