Шасі самалёта

Замест МАУ: з Мінска ў Кіеў можна будзе паляцець не толькі Belavia

3
(абноўлена 14:19 29.11.2019)
Цяпер з Мінска ў Кіеў можна прыляцець толькі скарыстаўшыся паслугамі нацыянальнага авіяперавозчыка "Белавія".

МІНСК, 29 ліс - Sputnik. Кампанія "Матор Січ" атрымае магчымасць выканання авіярэйсаў з Кіева ў Мінск.

Адпаведную заяўку авіякампаніі станоўча разгледзела камісія Дзяржавіяслужбы, піша телеграм-канал "Ад шрубы. Авіяцыя Беларусі".

"Матор Січ" зможа выконваць штодзённыя рэгулярныя рэйсы з Кіева ў Мінск ужо з 1 снежня, аднак пакуль квіткоў на сайце перавозчыка па гэтым маршруце няма.

Самалёты авіякампаніі ўжо лётаюць у Беларусі ў накірунку "Запарожжа - Мінск".

Цяпер з Мінска ў Кіеў можна прыляцець толькі скарыстаўшыся паслугамі нацыянальнага авіяперавозчыка "Белавія". Авіякампанія МАУ адмовілася ад сваіх рэйсаў з-за нізкай рэнтабельнасці.

Кампанія "Міжнародныя авіялініі Украіны" лётала ў Мінск і выконвала рэйсы ў Кіеў і назад да двух разоў на дзень.

3
Тэги:
Кіеў, Мінск

Грамадства