Перапынак у гімназіі

Мінадукацыі: Беларусь паказала годны вынік на PISA

35
(абноўлена 17:41 03.12.2019)
У ведамстве падкрэслілі, што вынікі беларускіх школьнікаў пераўзыходзяць сярэднесусветныя паказчыкі.

МІНСК, 3 сне - Sputnik. Беларускія школьнікі прадэманстравалі дастаткова высокі вынік на даследаванні PISA, заявіў журналістам у аўторак намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай.

Вынікі міжнароднага даследавання якасці сярэдняй адукацыі PISA былі апублікаваныя ў аўторак. Паводле вынікаў даследавання, Беларусь знаходзіцца прыблізна ў сярэдзіне агульнага рэйтынгу удзельнікаў.

Як нагадаў журналістам Кадлубай, у даследаванні прымалі ўдзел 236 устаноў адукацыі, пры гэтым выбарка і школ, і вучняў, праводзілася незалежна.

"У цэлым па выніках даследавання Беларусь мае годны вынік", - падкрэсліў Кадлубай і дадаў, што беларускія школьнікі паказалі дастаткова высокія балы.

Адзначыў Кадлубай і тое, што беларускія вынікі пераўзыходзяць сярэднія агульнасусветныя паказчыкі - адзначыўшы, што параўнанне можна праводзіць у розных плоскасцях. "Краіна заняла месца ў першай палове агульнасусветнага рэйтынгу", - дадаў ён.

Як удакладніў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ) Юрый Міксюк, пры падліку вынікаў ёсць сярэднія агульнасусветныя вынікі, а значыць - сярод сяброў арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця, дзе сярэдні бал вышэй. Такім чынам, у Беларусі вынік сапраўды некалькі вышэй за сярэднесусветны. Ён падкрэсліў, што вынікі Беларусь на PISA паказала годныя.

У цэлым па чытанні, матэматыцы і натуральных навуках Беларусь паказала лепшыя ці такія ж вынікі, як і ў многіх развітых краін. Знаходзіцца краіна ў чацвёртым дзясятку сусветнага рэйтынгу па ўсіх трох паказчыках.

35
Тэги:
Беларусь, Міністэрства адукацыі РБ
Медыкі дастаўляюць пацыента да медыцынскага верталёту ў бальніцы Эміля Мюлера ў Мюлузе, Усходняя Францыя

Беларусь атрымае больш за мільён долараў на барацьбу з каронавірусам

78
(абноўлена 13:40 28.03.2020)
Беларусы таксама дапамагаюць у бядзе: на дабрачынны рахунак Міністэрства аховы здароўя за некалькі дзён перакладзена больш за 550 тысяч рублёў, размяркоўваць сродкі будзе спецыяльная камісія ў анлайн-рэжыме.

МІНСК, 28 сак - Sputnik. ЗША накіруе Беларусі 1,3 мільёна долараў на барацьбу з каронавірусам, а менавіта - на ўмацаванне лабараторных сістэм і эпідэміялагічнага нагляду з мэтай актывізацыі выяўлення выпадкаў заражэння COVID-19.

Сакратар дзярждэпартамэнту Майкл Пампеа паведаміў у Twitter, што ўсяго ЗША на надзвычайную медыцынскую і гуманітарную дапамогу ў барацьбе з каронавірусам для розных краін выдзеліць 274 мільёны долараў.

Нагадаем, раней Сусветны банк заявіў аб гатоўнасці выдзеліць нашай краіне экстранае фінансаванне для набыцця прадметаў медыцынскага прызначэння ў сувязі з распаўсюджваннем каронавіруса. Аб'ём дапамогі пакуль не названы.

Таксама са сродкаў рэспубліканскага бюджэту Беларусі напярэдадні на фінансаванне расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі было выдадзена 2 351 413 рублёў на мерапрыемствы па папярэджанні завозу і распаўсюджвання інфекцыі, выкліканай каронавірусам.

Міжнародная ўзаемадапамога ў гэтыя дні не спыняецца. Так, Расія перадала краінам СНД, у тым ліку Беларусі, неабходную колькасць расійскіх тэст-сістэм для вызначэння 2019-nCoV. Больш за тысячу панэляў для пастаноўкі экспрэс-тэстаў нам перадаў Кітай.

Беларускія медыкі таксама паведамляюць аб узаемадзеянні з калегамі з Кітая і Італіі, з якімі рэгулярна праводзяць тэлемасты. Расія дапамагае Беларусі цяпер і ў яшчэ адной важнай праблеме - вывазе турыстаў з розных краін.

Чытайце таксама:

78
Тэги:
каронавірус, Беларусь, ЗША
Тэмы:
Успышка каронавіруса з Уханя
Жалобныя гваздзікі

Страта ў сям'і Васіля Раінчыка - пайшоў з жыцця адзіны сын

54
Адзіны сын мастацкага кіраўніка "Верасоў" Сяргей Раінчык памёр ўсяго праз некалькі дзён пасля свайго дня нараджэння. Яму было 48 гадоў.

МІНСК, 28 сак - Sputnik. Памёр Сяргей Раінчык, сын нязменнага кіраўніка ансамбля "Верасы" Васіля Раінчыка, пра гэта пішуць сябры Сяргея і яго маці Ірына Цвяткова ў сацсетках.

Прафесар, доктар гістарычна навук Пётр Лысенка
© Sputnik / Марина Серебрякова

Блізкія ўспамінаюць Сяргея як "неверагодна адоранага і музычнага" чалавека. Як мяркуецца, у музыкі спынілася сэрца.

Літаральна напярэдадні 23 сакавіка Сяргея віншавалі з днём нараджэння. Яму споўнілася 48 гадоў.

"Ён толькі нядаўна адзначыў свой дзень нараджэння... Светлага і лёгкага шляху ў свет душ", - выказала свае спачуванні адной з першых Алёна Ланская.

Сяргей Раінчык, як і бацька, стаў музыкам. З самага дзяцінства ён ездзіў з бацькам на гастролі і выступаў, вучыўся ў музычнай школе гранню на флейце і фартэпіяна. Таксама Сяргей быў кандыдатам у майстры спорту па каратэ.

"Сяргей быў для мяне не проста таленавітым музыкантам і маім першым вучнем па каратэ у тыя 90-я, але і проста добрым спагадным чалавекам", - напісаў Альберт Скараход.

Сяргей Раінчык працаваў гукарэжысёрам у Моладзевым тэатры эстрады, таксама разам з мамай быў музычным кіраўніком адроджанага праекта "Верасы". Акрамя гэтага Сяргей займаўся аранжыроўкай песень для беларускіх артыстаў.

У музыкі застаўся сын Васіль, якому 23 гады.

Словы смутку і спачуванні на старонках сацсетак выказваюць сябры сям'і Васіля Раінчыка і Ірыны Цвятковай, прадстаўнікі беларускага і расійскага шоу-бізнесу.

Час і месца пахавання блізкія пакуль не паведамілі.

54
Тэги:
Смерць публічных людзей, Васіль Раінчык, Беларусь
Які сёння дзень: 29 сакавіка

Які сёння дзень: 29 сакавіка 2020 года

0
(абноўлена 11:09 27.03.2020)
Гэты дзень з'яўляецца восемдзесят дзявятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 277 дзён.

Якія падзеі адбыліся 29 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 29 сакавіка

  • У 1611 годзе пачалося паўстанне ў Маскве супраць цара Уладзіслава Вазы.

Хто нарадзіўся 29 сакавіка

  • 1963 год: Сяргей Гумілеўскі, беларускі скульптар.

Таксама сёння нарадзіўся савецкі і расійскі кінарэжысёр Станіслаў Гаварухін.

29 сакавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніка Савіна.

У гэты час сяляне пачыналі рыхтаваць вазы: рамантавалі іх, змазвалі, нарыхтоўвалі колы пра запас. Лічылася, што калі 29 сакавіка аб'ехаць вёску на вазе, ва ўсіх справах чакае ўдача. Таксама па рыпу колаў высвятлялі, што чакае ў будучыні: калі скрыпіць пярэдняе левае, нехта ў сям'і захварэе, правае – будзе багацце, левае ззаду – наадварот, даўгі, а правае нязначна палепшыць фінансавае становішча.

Калі на Савіна цёпла, то і вясна будзе цёплай. Калі вады многа, лета будзе дажджлівае.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей