У хімічнай лабараторыі

Маладыя навукоўцы Беларусі атрымаюць стыпендыі прэзідэнта

6
(абноўлена 10:26 11.12.2019)
Сярод стыпендыятаў - восем дактароў навук, 60 кандыдатаў навук і 31 малады навуковец без ступені.

МІНСК, 11 сне - Sputnik. Стыпендыі прэзідэнта Беларусі прызначаны 99 маладым навукоўцам, адпаведнае распараджэнне падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведаміла напярэдадні прэс-служба беларускага лідара.

Адзначаецца, што стыпендыятамі сталі прадстаўнікі фізіка-матэматычных, тэхнічных, хімічных, біялагічных, медыцынскіх, аграрных, сацыяльных і гуманітарных навук. Сярод іх восем дактароў навук, 60 кандыдатаў навук і 31 малады навуковец без ступені.

Дасягненні стыпендыятаў маюць навуковую значнасць, а атрыманыя вынікі выкарыстоўваюцца ў навучальным працэсе і практычнай дзейнасці профільных арганізацый эканомікі або сацыяльнай сферы Беларусі.

"Навізна даследаванняў пацверджана публікацыямі ў вядучых айчынных і замежных навуковых часопісах, па многіх распрацоўках атрыманы патэнты на вынаходніцтвы", - гаворыцца ў паведамленні.

Прыняцце гэтага распараджэння з'яўляецца сведчаннем падтрымкі дзяржавай навуковага пошуку і творчай ініцыятывы таленавітых маладых навукоўцаў, развіцця і амаладжэння навуковага патэнцыялу краіны, заключылі ў прэс-службе.

6
Тэги:
Навука і тэхналогіі, Аляксандр Лукашэнка, Беларусь

Грамадства