У Мінску плануюць маштабна абнавіць парк тралейбусаў і аўтобусаў

© Sputnik / Виктор ТолочкоУ Мінску плануюць маштабна абнавіць парк тралейбусаў і аўтобусаў
У Мінску плануюць маштабна абнавіць парк тралейбусаў і аўтобусаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Плануецца закупіць тралейбусы з павялічаным аўтаномным ходам, якія зараджаюцца прама падчас іх руху пад кантактнай сеткай.

МІНСК, 16 сне - Sputnik. Больш за 1,5 тысячы адзінак гарадскога нізкападлогавага пасажырскага транспарту плануецца закупіць для сталіцы да 2022 года, пра гэта паведамілі на прадпрыемстве "Мінсктранс".

Рамонт моста праз Свіслач на праспекце Машэрава пачаўся яшчэ ўлетку 2018 года - Sputnik Беларусь
Рэканструкцыю мастоў у рэгіёнах можа прафінансаваць ЕБРР

Па праграме абнаўлення наземнага гарадскога пасажырскага транспарту на 2019-2022 гады горад купіць 710 аўтобусаў, 810 тралейбусаў і 50 трамваяў.

"У снежні чакаецца пастаўка першай партыі пасажырскага транспарту: 70 тралейбусаў з павялічаным аўтаномным ходам і 70 аўтобусаў", - цытуе БелТА прадстаўнікоў прадпрыемства.

Адзначаецца, што тралейбусы з павялічаным да 15 кіламетраў аўтаномным ходам дазволяць перавозіць пасажыраў гарадскім электрыфікаваным транспартам і на аўтобусных маршрутах Мінска (гэта значыць замяніць у перспектыве аўтобусы, якія працуюць на дызельным паліве).

Характэрна, што такім тралейбусам (у адрозненне ад электробусаў) не патрабуюцца зарадныя станцыі: яны зараджаюцца прама падчас руху пад кантактнай сеткай.

"У цяперашні час прадпрыемства лічыць прыярытэтным набыццё тралейбусаў з павялічаным аўтаномным ходам", - дадалі ў "Мінсктрансе".

Стужка навiн
0