Мікалай Лукашэнка на алімпіядзе па хіміі

Мікалай Лукашэнка заняў першае месца на раённай алімпіядзе па хіміі

27
(абноўлена 12:22 10.01.2020)
У бліжэйшы час ён будзе прадстаўляць не толькі сваю школу, але і Мінскі раён на абласным этапе алімпіяды.

МІНСК, 10 сту - Sputnik. Малодшы сын прэзідэнта Беларусі Мікалай Лукашэнка заняў першае месца ў раённым этапе алімпіяды па хіміі.

Фатаграфія яго дыплома размешчана на сайце Астрашыцка-Гарадоцкай школы, дзе ён вучыцца.

Диплом победителя районной олимпиады по химии Николая Лукашенко
Дыплом пераможцы раённай алімпіяды па хіміі Мікалая Лукашэнкі

Алімпіяда праводзілася сярод вучняў дзявятага класа. Перамога дазволіць Мікалаю Лукашэнку прыняць удзел у абласным этапе алімпіяды па хіміі, які пройдзе з 13 па 17 студзеня. Такім чынам, сын прэзідэнта будзе прадстаўляць не толькі школу, але і Мінскі раён.

Разам з Мікалаем на алімпіяду паедуць яшчэ чатыры вучні школы. Як паведамілі Sputnik у навучальнай установе, для іх правялі ўрачыстую лінейку і знялі матывацыйны ролік.

Нядаўна пра поспехі Мікалая Лукашэнкі ў вывучэнні хіміі кіраўнік дзяржавы распавядаў у сваім інтэрв'ю галоўрэду радыё "Эхо Москвы" Аляксею Венедыктаву.

27
Тэги:
Хімія, Мікалай Лукашэнка
Жанчына з дзіцем у ахоўных масках на чыгуначным вакзале ў Кіеве, Украіна

Мінздароўя заклікала беларусаў выконваць сацыяльнае дыстанцыяванне

5
(абноўлена 13:14 25.09.2020)
Ужо некалькі тыдняў у краіне назіраецца рост колькасці хворых на каронавірус: за апошнія суткі дыягназ паставілі амаль 300 беларусам.

МІНСК, 25 вер - Sputnik. Беларускае Міністэрства аховы здароўя звярнулася да грамадзян з заклікам выконваць правілы сацыяльнага дыстанцыяваньня, адпаведная заява з'явілася на сайце ведамства.

"Улічваючы, што сезон захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі ў нашай краіне пачынаецца штогод у верасні, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь рэкамендуе грамадзянам выконваць правілы сацыяльнага дыстанцыявання, як адну з асноўных мер прафілактыкі заражэння віруснымі інфекцыямі", - гаворыцца ў паведамленні.

Найбольш шырока аб сацыяльным дыстанцыяванні ў Беларусі пачалі казаць вясной, калі пачалася пандэмія каронавіруса COVID-19. Грамадзянам рэкамендавалі знаходзіцца адзін ад аднаго на адлегласці 1,5 метра, а таксама выконваць масачны рэжым.

Ужо больш за два тыдні Міністэрства аховы здароўя паведамляе пра рост колькасці хворых на COVID-19. Толькі за апошнія суткі дыягназ паставілі амаль 300 беларусам. За час пандэміі каронавіруса краіне захварэлі 76 651 чалавек, з якіх памерлі 802 пацыента.

5
Тэги:
каронавірус, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Беларусь
Тэмы:
Каронавірус COVID-19
Хуткая дапамога працуе ў Мінску

Хворых усё больш: Міністэрства аховы здароўя абнавіла статыстыку па COVID

12
(абноўлена 14:25 25.09.2020)
За апошнія суткі дыягназ пацвердзіўся ў 306 беларусаў, памерлі пяць пацыентаў з каронавірусам.

МІНСК, 25 вер - Sputnik. Колькасць хворых на каронавірус беларусаў павялічылася на 306 чалавек, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

За час пандэміі ў краіне зафіксавана 76 957 выпадкаў заражэння. Паправіліся і выпісаныя са шпіталяў 73 925 пацыентаў, за апошнія суткі - 192.

Расце колькасць смяротных вынікаў. За мінулыя суткі ў бальніцах памерлі яшчэ пяць чалавек, ад пачатка сакавіка - ужо 807. Па дадзеных міністэрства, ва ўсіх памерлых былі хранічныя захворванні.

Міністэрства аховы здароўя звярнулася да грамадзян і заклікаў іх выконваць правілы сацыяльнага дыстанцыявання.

"Улічваючы, што сезон захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі ў нашай краіне пачынаецца штогод у верасні, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь рэкамендуе грамадзянам выконваць правілы сацыяльнага дыстанцыяваньня, як адну з асноўных мер прафілактыкі заражэння віруснымі інфекцыямі", - гаворыцца ў паведамленні.

12
Тэги:
Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, каронавірус, Беларусь
Які сёння дзень: 26 верасня 2020 года

Які сёння дзень: 26 верасня 2020 года

0
(абноўлена 09:56 21.09.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце сямідзясятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 96 дзён.

У 1788 годзе нарадзіўся беларускі філолаг Іван Насовіч, аўтар "Слоўніка беларускай мовы". Якія яшчэ падзеі адбыліся 26 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 26 верасня

  • У 1629 годзе было падпісана перамір'е паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй, якім скончылася вайна 1600-29 гадоў.
  • У 1655 годзе расійскія войскі спалілі Пінск.
  • У 1964 годзе быў утвораны курортны пасёлак Нарач.
  • У 1990 годзе было заснавана Беларускае таварыства архівістаў.

Хто нарадзіўся 26 верасня

  • 1788 год: Іван Насовіч, беларускі філолаг, этнограф і фалькларыст, стваральнік "Слоўніка беларускай мовы".
  • 1910 год: Уладзімір Агіевіч, беларускі літаратурны крытык.
  • 1925 год: Навум Кіслік, беларускі пісьменнік.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкі філосаф Марцін Хайдэгер і прэзідэнт Ураіны Пётр Парашэнка.

26 верасня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Карнілія – рымскага сотніка, які прыняў хрысціянства дзякуючы апосталу Пятру.

У народзе святога Карнілія называлі Карней, і па сугуччы з яго імём казалі, што настаў час прыбіраць апошнія карняплоды з агародаў. Лічылася, што з гэтага дня ўсе расліны спыняюць рост.

Напярэдадні іншага вялікага царкоўнага свята – Узвіжання – казалі: "Узвіжання чакай, а рэпу вырывай".

26 верасня звярталі ўвагу на птушак: калі ўсе гракі ўжо паляцелі ў вырай, хутка выпадзе снег. А калі з дамашняй птушкі пер'е так і ляціць – зіма будзе цёплай, але снежнай.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей