Станцыя метро Плошча Леніна

Зноў нязручнасці: платформу станцыі метро "Плошча Леніна" рэканструююць

14
(абноўлена 14:41 10.01.2020)
Пасярэдзіне платформы станцыі "Плошча Леніна" размесцяць дзве агароджы, што некалькі паменшыць яе плошчу.

МІНСК, 10 сту - Sputnik. Платформа станцыі метро "Плошча Леніна" будзе рэканструявана: на час работ яе плошча паменшыцца, але зачыняць станцыю не будуць, паведамілі ў пятніцу ў прэс-службе Мінскага метрапалітэна.

"У сувязі з будаўніцтвам трэцяй лініі пачынаецца рэканструкцыя платформы станцыі "Плошча Леніна". Станцыя працягне абслугоўванне пасажыраў", - сказалі ў прэс-службе.

Там таксама адзначылі, што пасярэдзіне платформы станцыі размесцяць два агароджы, што паменшыць яе плошчу.

У метрапалітэне просяць пасажыраў пры чаканні цягніка не заходзіць за абмежавальную лінію і выконваць пільнасць. На прадпрыемстве прынеслі мінчанам і гасцям сталіцы прабачэнні за часовыя нязручнасці.

Нагадаем, шэраг станцый Аўтазаводскай лініі сталічнага метрапалітэна ад "Фрунзенскай" да "Каменнай горкі" будзе зачынены на восем дзён. Рух цягнікоў на гэтым участку спыняць з 25 сакавіка па 1 красавіка з-за прац па злучэнні трэцяй лініі з існуючымі тунэлямі.

14
Тэги:
Мінскі метрапалітэн

Грамадства