Апублікаваны пералік сімволікі і атрыбутыкі, забароненай у Беларусі

© Sputnik / Иван Руднев / Перайсці ў медыябанкБудынак МУС і КДБ Беларусі
Будынак МУС і КДБ Беларусі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пастанова МУС аб забароненых нацысцкіх структурах і сімволіцы ўступае ў сілу ў Беларусі з 1 лютага 2020 года.

МІНСК, 15 сту - Sputnik. МУС зацвердзіў пералік арганізацый, сімволікі і атрыбутыкі, якія забароненыя ў Беларусі ў адпаведнасці з законам "Аб супрацьдзеянні экстрэмізму", апублікаваны іх пералік. Пастанова, у якой утрымліваецца пералік арганізацый і сімволікі, падпісана міністрам унутраных спраў Юрыем Караевым.

Пастанова МУС апублікавана на партале НЦПІ ў сераду. Яна ўступае ў сілу з 1 лютага 20202 года.

Спіс забароненай у Беларусі сімволікі і атрыбутыкі складаецца з 10 пунктаў. Першым пунктам ідзе свастыка, якая з'яўляецца сімвалам Нацыянал-сацыялісцкага рабочай партыі Германіі і прадстаўляе знак у выглядзе крыжа з чатырма канцамі, загнутымі ў правы бок пад прамым вуглом (на нямецкай мове "Hakenkreuz", у перакладзе на рускую мову - "крюкокрест".

Таксама пад забарону ў Беларусі трапіў гімн НСДАП "Песня Хорста Вессель" (на нямецкай мове "Horst-Wessel-Lied"), таксама вядомая як "Сцягі ўвысь", гаворыцца ў дакуменце.

Забароненае прывітанне

Таксама ў Беларусі будзе забаронена нацысцкае партыйнае прывітанне - з'яўляецца знакам НСДАП і прадстаўляе ўсклік "Хайль Гітлер".

У спісе забароненай сімволікі таксама эмблема, так званы партыйны арол НСДАП, "Parteiadler", у 1935 годзе яна стала афіцыйным гербам Трэцяга рэйха, сцяг Трэцяга рэйха, эмблема Нацыянальнай фашысцкай партыі Італіі, якая прадстаўляе сабой вертыкальна размешчаную ліктарскую фасцыю (звязак дубцоў з укладзенай у іх сякерай), гаворыцца ў пастанове МУС.

Атрыбуты СС пад забаронай

Таксама ў Беларусі будзе забаронена выкарыстоўваць эмблему СС у выглядзе здвоенай руны "зіг", атрыбуты уніформы членаў СС і войскаў СС, якія прадстаўляюць сабой металічную кукарду з выявай чэрапа са скрыжаванымі ззаду косткамі. Гэта так званая "Мёртвая галава". Акрамя гэтага, пад забарону патрапілі пятліцы і шаўроны чорнага колеру з серабрыстымі малюнкамі руніцкіх знакаў альбо "Мёртвай галавы".

Забароненыя арганізацыі

Згодна з пастановай МУС, у пералік забароненых арганізацыяй, прызнаных у Беларусі нацысцкімі, трапілі 8 структур. У іх ліку НСДАП, СА, СС, гестапа, Нацыянальная фашысцкая партыя Італіі (Partito Nazionale Fascista (PNF), Ахова службы парадку (Ordungsdienst), 13-ы Беларускі паліцэйскі батальён пры СД (Weissruthenische-Polizei (SD) - Bataillon №13).

Стужка навiн
0