Памежнікі Беларусі ўзмацнілі кантроль з-за каронавіруса

© Photo : ГПКБеларускі памежнік
Беларускі памежнік - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Паводле апошняй інфармацыі, у КНР каронавірус забраў жыцці 17 чалавек, а колькасць тых, хто захварэў, перавысіла 500.

МІНСК, 23 сту - Sputnik. Беларускія памежнікі ўзмацнілі кантроль на межах рэспублікі з-за пагрозы распаўсюджвання каронавіруса, паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце.

Успышка пнеўманіі невядомай этыялогіі адбылася ў канцы снежня мінулага года ў кітайскім горадзе Ухань. Пазней эксперты выявілі, што ўзбуджальнікам хваробы стаў новы тып каронавіруса - 2019-nCoV, які можа перадавацца ад чалавека да чалавека. Ужо вядома, што ў КНР каронавірус забраў жыцці 17 чалавек, а колькасць тых, хто заразіўся, перавысіла 470.

"У сувязі з успышкай невядомай пнеўманіі ў кітайскім горадзе Ухань, які правакуецца каронавірусам Дзяржпагранкамітэт інфармуе, што памежнікі надаюць асаблівую ўвагу ажыццяўленню санітарна-каранціннага кантролю асобаў, якія прыбываюць з дадзенага рэгіёну", - паведаміў у сераду афіцыйны прадстаўнік ДПК Антон Бычкоўскі.

Ён таксама ўдакладніў, што памежнікі у тым ліку правяраюць грамадзян, якія прыбываюць у Беларусь, каб выявіць тых, у каго ёсць прыкметы інфекцыйных захворванняў.

Па словах Бычкоўскага, калі такіх людзей атрымліваецца выявіць, іх аддзяляюць ад астатніх людзей і запрашаюць медыкаў для абследавання.

Вірус ужо распаўсюдзіўся за межы Кітая, выпадкі заражэння зафіксаваны ў Паўднёвай Карэі, Японіі, ЗША і Тайландзе, выпадкі з падазрэннем на заражэнне выяўлены ў Сінгапуры, Ганконгу і Аўстраліі. У аўторак 21 студзеня Міністэрства аховы здароўя Беларусі заявіла, што ў рэспубліцы ўзмоцнены прафілактычныя мерапрыемствы, што не дапусціць распаўсюджвання каронавіруса ў краіне. У прыватнасці, у Нацыянальным аэрапорце Мінск пачаты праверкі пасажыраў, якія прыбываюць у рэспубліку з краін з дрэннай эпідэміялагічнай сітуацыяй.

Стужка навiн
0